Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Бібліятэка Onliner

Пашпарт грамадзяніна

«Пашпарт грамадзяніна» — гэта праект пра нас. Мы назвалі яго метадычкай сапраўднага беларуса, таму што тут вы знойдзеце адказы на безліч важных пытанняў пра нашу гісторыю і культуру. Інфармацыя пра беларускія гістарычныя і нацыянальныя сімвалы, лекцыі пра нашу музыку, літаратуру, мастацтва і скарбы — усё гэта наш здабытак, наш гонар, наша Беларусь.

  • Запэўніваем, дадаём эмоцый і прыцягваем увагу. 5 груп слоў-памагатых Тым часам выпускі рубрыкі «Беларускія шпаргалкі» працягваюцца. Мова, і асабліва жывая гаворка, не можа абыходзіцца без пабочных слоў ці канструкцый, якія дапамагаюць пазначаць крыніцу паведамлення, выказваць свае адносіны да нейкіх падзей, афармляць і структураваць думкі, а таксама запаўняць непазбежныя паўзы.
  • Пераклад на беларускую і з яе. 10 пытанняў, каб набіць руку Мінулы раз мы ўжо згадвалі, што ў нашай моўнай рубрыцы завяршаем тэматычны блок, прысвечаны спалучэнням з прыназоўнікамі. Мяркуем, у папярэдніх выпусках аддавалі досыць увагі таму, каб прадухіліць найбольш распаўсюджаныя памылкі.
  • Не есці салодкага дзеля прыгажосці ці для прыгажосці? Шпаргалкі па беларускай мове Апошнім часам у нашай моўнай рубрыцы разглядаліся пераважна спалучэнні з тым ці іншым прыназоўнікам. Для лёгкага ўспрымання мы прапанавалі агульную формулу канструкцыі, прыклад і параўнанне з рускай мовай. Сённяшні выпуск працягвае і адначасова завяршае гэты тэматычны блок. Не выпадкова мы вырашылі трохі змяніць ракурс падачы матэрыялу.
  • Страшэнны ці страшнейшы? Ступені параўнання прыметнікаў і 5 тыповых памылак Працягваем нашу моўную рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Чарговы выпуск прысвечаны ступеням параўнання прыметнікаў. Як іх беспамылкова ўтвараць, што трэба помніць, каб не заблытацца ў падобных формах, — пра гэта і не толькі чытайце ў нашых шпаргалках.
  • Прывучыць да парадку ці к парадку? Тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «да» — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта яго ўжываць. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • Жартаваць з каго — шутить над кем. Шпаргалкі і тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «з» («са») — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта ўжываць гэты прыназоўнік. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • На якую халеру яно мне? І яшчэ 10 спосабаў адмовіцца па-беларуску Гэтым разам наша моўная рубрыка прысвечана словам і выразам, без якіх не абыходзіцца бадай што ніводны дыялог, — гэта рэплікі-адказы са значэннямі згоды, адмовы, сумнення, расчаравання і г. д. Многія з іх не ствараюцца кожны раз пры неабходнасці, а існуюць у гатовым выглядзе і не паддаюцца паслоўнаму перакладу.
  • Пайсці ў грыбы ці па грыбы? Тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «па» — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта ўжываць гэты прыназоўнік, а таксама вы даведаецеся, калі лепш яго пазбягаць. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • Высахнуць на шчэпку, ці Чаго яшчэ чакаць ад прыназоўніка «на». Тэст Гэта працяг, другі сезон шпаргалак для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Цяпер мэта праекта — пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Бо каб удасканальваць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».
  • Дамовіцца на сустрэчу ці дамовіцца аб сустрэчы? Беларускія шпаргалкі вяртаюцца Нашы беларускія шпаргалкі зноў у эфіры! У мінулым годзе серыя выпускаў была прадстаўлена невялікімі тэматычнымі падборкамі лексікі з прыкладамі ўжывання (там можна знайсці словы і выразы для камунікацыі ў краме, кавярні, офісе, транспарце, у падарожжах і г. д.). У другім, так бы мовіць, сезоне праекта фармат трошкі змяняецца — мяркуем, словы ўспомнілі, можна і ўскладніць матэрыял.
  • Дачы, ікра і нават атракцыёны. Не паверыце, але так задоўга да нас адпачывалі жыхары Мінска А ў нас добрая навіна! Пасля перапынку зноў вяртаецца падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра разнастайныя цікавосткі з беларускай гісторыі і культуры. Гэтым разам пагаворым аб тым, як у мінулым адпачывалі жыхары Мінска, куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
  • Ад масажысткі да бухгалтара. Незвычайныя прафесіі, якія засвоілі знакамітыя беларусы Пра такія цікавосткі нам не расказвалі ў рамках школьнай праграмы, але гэта была сапраўдная рэчаіснасць. Нашы зоркі літаратуры і мастацтва не заўжды пісалі вершы, паэмы ці стваралі партрэты. Многія з іх не паходзілі з заможных сем'яў, і патрэба ў грошах у пэўны момант прымушала іх абіраць самую розную працу (часам вельмі нечаканую), каб хоць неяк зарабіць і пракарміцца.
  • Вашчэвень, драпуза, куські. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Нашы продкі ведалі, як сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях, таму маем актуальны напамін: паміраць збірайся, а жыта сей. Што б ні адбывалася, а сезон град нас сёлета, відаць, не міне. У сённяшнюю публікацыю трапілі назвы розных частак угоддзя каля дома ці лецішча, а таксама прылад працы. Акрамя таго, падрыхтавалі для вас бонус-карту.
  • Кігікаўка, швораб, весялец. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Сённяшняя публікацыя прысвечана птушкам — нягледзячы ні на што, вясна, відаць, у гэтым годзе ўсё ж будзе, чуваць яе ў парках і лясах. Знаёмцеся са зместам карт, на якіх можна пабачыць назвы і пералётных птушак, і аселых, ды бярыце лексіку па-за іх межамі для паўсядзённага карыстання.
  • Цямця, золівень, фяўра. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Гэта рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце» (вось першы, другі, трэці выпуск). Сённяшняя публікацыя прысвечана характарыстыкам чалавека — паводле ўнутранага, эмацыянальнага стану, паводзін ды знешняга выгляду. Знаёмцеся са зместам карт і бярыце лексіку па-за іх межамі для папаўнення слоўнікавага запасу і паўсядзённага карыстання.
  • Угораш, каты, нюнькі. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Акрамя асноўнай мэты праекта — паказаць разнастайнасць народнага слова, асобная ўвага аддаецца нейтральным словам па-за межамі карт, каб не адпудзіць сучаснага чытача архаізмамі ці гістарызмамі і зрабіць публікацыі ў пэўным сэнсе карыснымі для папаўнення слоўнікавага запасу.
  • Ядрана, тляна, лжа. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Ці знойдзе час звычайны беларус, не звязаны з мовазнаўствам, на вывучэнне народных скарбаў, старанна сабраных навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках? Не такія ўжо мы аптымісты, каб станоўча адказаць на гэтае пытанне, таму перад вамі другі выпуск пазнавальнай рубрыкі «Багацце на карце» пра дыялекты.
  • Багацце на карце. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Ці знойдзе час звычайны беларус, не звязаны з мовазнаўствам, на вывучэнне народных скарбаў, старанна сабраных навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках? Не такія ўжо мы аптымісты, каб станоўча адказаць на гэтае пытанне, таму вырашылі запусціць пазнавальную рубрыку пра дыялекты. Акрамя асноўнай мэты — паказаць разнастайнасць народнага слова, акцэнт будзе рабіцца на нейтральных лексічных адзінках па-за межамі карт, каб не адпудзіць сучаснага чытача архаізмамі ці гістарызмамі і зрабіць публікацыі ў пэўным сэнсе карыснымі для папаўнення слоўнікавага запасу.
  • Расказваем, дзе раней харчаваліся, адпачывалі жыхары Мінска і якія рэстараны былі самымі папулярнымі Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць, яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран і якія стравы там падавалі? Аб гэтым і не толькі ў межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы пагутарылі з гісторыкам, вядоўцам тэлеграм-канала «Батыскаф гісторыка» Антонам Дзянісавым.
  • Дабудаваў тэатр і пусціў трамваі. Расказваем пра легендарнага мэра Мінска Караля Чапскага Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый да нас вярнуўся ўжо традыцыйны праект «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога расказваем пра беларускую гісторыю і культуру ў фармаце падкастаў. 2022 год мы пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш прывабнае.
  • Ад нянавісці да замілавання. Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей Так гістарычна склалася ў нашых шыротах, што Новы год — адно з самых доўгачаканых свят у нашай краіне. Яго прадчуваюць і дарослыя, і дзеці, да яго пачынаюць рыхтавацца загадзя, ператвараючы снежань у святочную мітусню. Але так было не заўжды, і калісьці Новы год наогул лічыўся буржуазным перажыткам. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» журналіст Тарас Шчыры пагутарыў з гісторыкам, вядоўцам тэлеграм-канала «Батыскаф гісторыка» Антонам Дзянісавым і даведаўся, калі Новы год стаў улюбёным святам савецкіх дзяцей і калі застоллі сталі завядзёнкай.
  • Старое Палессе, якога вы не бачылі. Паглядзіце на неверагодныя здымкі Соф’і Хамянтоўскай Наша гістарычнае падарожжа ў межах падкаста «Пашпарт грамадзяніна» працягваецца. Гэтым разам культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядзе пра фатографа Соф'ю Хамянтоўскую. Вы наўрад ці чулі пра яе, але менавіта яна стала летапісцам даваеннага Палесся, аўтарам фотакартак, па якіх можна вывучаць гісторыю паўднёва-заходняй Беларусі, якой ужо не ўбачым, Пінска і пасляваеннай Варшавы. Унёсак у справу быў такі сур'ёзны, што ёй нават прысвяцілі ў Беларусі дакументальны фільм, а ў Польшчы і дагэтуль выдаюць яе фотаальбомы. Але не будзем пакуль раскрываць усе карты, раскажам аб усім па парадку.
  • Беларуска стварыла іконы, якія можна ўбачыць нават у Афрыцы Сярод ураджэнцаў Беларусі хапае не толькі славутых мастакоў, якія праславіліся пераважна ў жывапісе. Ёсць і цудоўныя іканапісцы, чые імёны вядомыя далёка за беларускімі межамі. І гэта, што цікава, не толькі мужчыны. Тамара Ельчанінава нарадзілася ў Мінску, жыла ў Парыжы, яе абразы сёння можна ўбачыць не толькі ў Францыі, але і ў далёкай Аргентыне і нават у Камеруне. Пры гэтым на радзіме пра Ельчанінаву амаль ніхто не ведае. Чым была адметна яе асоба і якім чынам яна апынулася за мяжой, у чарговай серыі падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае культуролаг, даследчык Сяргей Харэўскі.
  • Каліноўскі, барацьба з ворагамі і жаночыя пацалункі. Расказваем, з чаго пачыналася беларускае кіно Чарговы выпуск падкаст-праекта «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны беларускаму кіно. Журналіст Тарас Шчыры разам з даследчыкам, аўтарам тэлеграм-канала «Батыскаф гісторыка» Антонам Дзянісавым зазірнуў у мінулае і даведаўся, якое кіно здымалі ў савецкай Беларусі ў першай палове 20-га стагоддзя, хто быў топавым рэжысёрам і дзе ў Мінску знаходзіліся кінатэатры.
  • Чалавек, які падарыў беларускаму тэатру Шэкспіра. Аповед пра цудоўнага перакладчыка Юрку Гаўрука Чарговы выпуск серыі падкастаў «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны драматургіі. А калі быць больш дакладным, чалавеку, які паспрыяў з’яўленню на нашых тэатральных сцэнах твораў Уільяма Шэкспіра. Адбылося гэта яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Хто такі Юрка Гаўрук, чым ён адметны, як вырашыў перакладаць самага вядомага драматурга і дзе ставілі гэтыя п’есы, журналісту Тарасу Шчыраму распавяла Марыя Пушкіна, перакладчыца, літаратуразнаўца, улюбёная ў тэатр.
  • Помнікі савецкай эпохі ў Мінску: у чый гонар ставілі і куды падзяваўся манумент Сталіну? Савецкі Саюз пакінуў пасля сябе не толькі мноства кінафільмаў і літаратурных твораў, але і тысячы гранітных, гіпсавых, бронзавых і чыгунных помнікаў, якія і дагэтуль можна пабачыць амаль у кожным райцэнтры. Разам з гісторыкам Антонам Дзянісавым у межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» сёння пагаворым пра самыя вядомыя манументы Мінска мінулага стагоддзя і даведаемся, чаму многія з іх не дажылі да нашых часоў.
  • Якім быў секс у савецкай Беларусі і як да гэтай тэмы ставіліся камуністы? Аповед гісторыка на далікатную тэму Тэма інтымных стасункаў доўгі перыяд была табуяванай у савецкім грамадстве, а таму зусім не дзіўна, што з экрана тэлебачання ў свой час ліліся воклічы накшталт: «У Савецкім Саюзе секса няма!» Але нягледзячы на некаторыя забароны і маральныя скрэпы, людзі жылі паўнавартасным палавым жыццём, а ў першай чвэрці мінулага стагоддзя ў Беларусі нават адбылася сексуальная рэвалюцыя. Што гэта была за з'ява, якім быў секс у савецкай Беларусі, як ставілася да гэтай тэмы улада, у чарговым падкасце «Пашпарта грамадзяніна» распавёў даследчык, вядучы тэлеграм-канала «Батыскаф гісторыка» Антон Дзянісаў. Не адыходзьце. Будзе цікава.
  • Сацрэалізм у савецкай Беларусі. Як яго разумець і якія працы лічацца шэдэўрамі У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна»  працягваем вандроўкі па савецкай гісторыі Беларусі. Мінулым разам гутарылі пра сексуальную рэвалюцыю ў БССР, якая ахапіла розныя сферы жыцця, а сёння пагаворым пра мастацтва — пра сацыялістычны рэалізм. Як яно развівалася ў савецкай Беларусі, чые карціны варта лічыць шэдэўрамі і што трэба абавязкова паглядзець на гэтую тэму ў Нацыянальным мастацкім музеі? З гэтымі ды іншымі пытаннямі мы звярнуліся да мастацтвазнаўцы Кацярыны Ізафатавай.
  • Стварыла бюсты Касцюшкі, Горкага, Чайкоўскага і ратавала яўрэяў у Кобрыне. Гісторыя скульптаркі Бальбіны Світыч-Відацкай Наша гісторыя захоўвае мноства таямніц і імёнаў таленавітых суайчыннікаў, чые біяграфіі яшчэ дэталёва не вывучылі, не прааналізавалі для шырокіх колаў аўдыторыі. Сярод іх, напрыклад, даволі цікавая скульптарка Бальбіна Світыч-Відацкая. Яна даволі доўга жыла ў савецкай Беларусі, стварала мастацкія творы для філармоніі, драматычнага тэатра ў Брэсце, але ў пэўны момант была вымушана з’ехаць за мяжу. Што цікава, за кардонам яна таксама не разгубілася і працягвала ствараць, пакінуўшы пасля сябе змястоўную спадчыну. Хто такая Світыч-Відацкая і чым ейная гісторыя звязана з Магілёвам, расказвае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
  • Матулям прысвячаецца. Спецвыпуск беларускіх шпаргалак 14 кастрычніка многія беларусы адзначалі Дзень маці, таму сённяшні выпуск нашых традыцыйных шпаргалак прысвечаны мамам. Мы вырашылі паглядзець, як тэма адносін да мацеры адлюстравана ў прыказках, прымаўках ды параўнаннях — тым, што робіць наша маўленне больш багатым, яскравым і адметным. Запамінайце ўстойлівыя трапныя выразы і карыстайцеся імі пры нагодзе.

  • «Хатнія» шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
  • Гісторыя Мая Данцыга і яго пейзажа, які бачыў кожны мінчук Калі выбраць аднаго мастака, чыя творчасць непарыўна знітавана з жыццём Мінска, адразу прыгадваеш славутага Мая Данцыга. Ён, безумоўна, ствараў партрэты і пейзажы, ездзіў па сюжэты ў далёкія вандроўкі, але добрую частку сваёй творчай спадчыны прысвяціў роднаму і ўлюбёнаму Мінску.

  • Аўтар знакамітага рамана «Знахар» быў зоркай: жыў у шыкоўных апартаментах і меў армію прыхільніц. Гісторыя Далэнгі-Мастовіча, які нарадзіўся пад Глыбокім У 1981-м польскі рэжысёр Ежы Гофман зняў пранізлівую меладраму «Знахар» пра няпросты жыццёвы шлях хірурга Рафала Вільчура. Фільм выклікаў такі нечуваны рэзананс у СССР, што яго ў савецкіх кінатэатрах прагледзела больш за чатыры мільёны гледачоў. «Знахара» цудоўна памятае і старэйшае пакаленне беларусаў, але далёка не кожны ведае, што стужку знялі паводле аднайменнага рамана ўраджэнца вёскі Акунёва, што ў Віцебскай вобласці, Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. Пра жыццё паспяховага пісьменніка, які быў зоркай і дужа заможным чалавекам у міжваенны перыяд, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» распавядае перакладчыца Марыя Пушкіна.
  • Іван Луцкевіч збіраў даўніну тады, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Гісторыя топавага калекцыянера У пачатку мінулага стагоддзя Іван Луцкевіч быў адным з самых выбітных беларускіх дзеячаў. Ён актыўна ўключыўся ў палітыку, выдаваў у Вільні беларускамоўныя выданні, але адной з галоўных спраў ягонага жыцця было калекцыяніраванне. Іван Луцкевіч рупліва збіраў прадметы беларускай даўніны, якія ў будучыні сталі часткай экспазіцыі буйных музеяў. У цяжкія хвіліны ён мог пашкадаваць грошы сабе на вячэру, але ніколі не скупіўся, калі справа тычылася каштоўных прадметаў беларускай даўніны. Пра гэтую цікавую праяву жыцця Луцкевіча ў межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» расказвае гісторык мастацтва Зміцер Моніч.
  • Создал памятник Короткевичу, монумент погибшим при теракте в метро и участвовал в Венецианской биеннале. Рассказываем о скульпторе Константине Селиханове Чего вы точно не ждете от скульптора, так это поэзии. Но Константин Селиханов — художник, творчество которого воспитано культурой, связано с культурой и проецируется в культуру в самом широком смысле слова. Иначе откуда в его объектах обращения к Толстому, Фрейду, Ницше, Тарковскому, Дэвиду Линчу, Давиду и Гагарину? Селиханову интересна философия, литература, кинематограф и тексты как таковые, которые он переводит в графику и постоянно ищет новые идеи и образы.
  • Авантурнік і герой амурных гісторый. Згадваем, кім быў знакаміты Багуслаў Радзівіл Мы працягваем абмяркоўваць цікавых асоб беларускай гісторыі. Колькі тыдняў таму пісалі пра неверагоднага Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку, а гэтым разам пагаворым пра яшчэ аднаго знакамітага прадстаўніка буйнога магнацкага роду — Багуслава. У 17-м стагоддзі ён быў знакаміты на ўсю Еўропу дзякуючы багаццю, амурным гісторыям і дуэлям. Акрамя таго, ён праявіў сябе як архітэктар, супярэчлівы палітык і актыўны мецэнат, які меў у сваёй калекцыі карціны знакамітага нямецкага Лукаса Кранаха. Пра гэта і не толькі ў чарговай серыі нашага падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае гісторык Алег Дзярновіч.
  • Дачка рэпрэсаванага настаўніка, якая ўратавала мастацкі музей. Гаворым пра Алену Аладаву Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для галерэі пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці цікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР.
  • «Крылаты» спецвыпуск беларускіх шпаргалак Сёння зноў незвычайны выпуск нашых традыцыйных шпаргалак (мы не змаглі абысці ўвагай адно цікавае восеньскае свята). Прапануем пазнаёміцца з некаторымі ўстойлівымі народнымі выразамі і параўнаннямі — тым, што робіць наша маўленне больш багатым, яскравым і адметным.

  • Масон, вязень Сібіры, пісаў карціны ў касцёльных сутарэннях. Гутарым пра Яна Дамеля, які быў галоўным мастаком Мінска Беларуская гісторыя хавае дзясяткі прозвішчаў творцаў, імёны якіх зацярушаныя часам і вядомыя пераважна даследчыкам ды аматарам мастацтва. Шкада, бо лёс некаторых з іх мог бы паслужыць асновай для прыгодніцкага рамана ці захапляльнай кінастужкі. Напрыклад, жыццё вядомага ў 19-м стагоддзі мастака Яна Дамеля, чыя біяграфія і дагэтуль захоўвае шмат загадак і таямніц. Ён быў масонам, правёў тры гады ў высылцы ў Сібіры, пісаў палотны ў касцёльных сутарэннях і лічыўся вельмі запатрабаваным партрэтыстам сярод мінскай шляхты. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» пра яго ў нашым падкасце расказвае гісторык мастацтва Зміцер Моніч.
  • Неверагодны лёс пісьменніка-кантрабандыста, якога вылучалі на Нобелеўскую прэмію. Гаворым пра жыццё Сяргея Пясецкага Сяргей Пясецкі — пісьменнік унікальны. Нарадзіўся ў Ляхавічах, жыў у Заходняй Беларусі, калі тая знаходзілася пад Польшчай, быў кантрабандыстам у міжваенны перыяд, сядзеў за рабаўніцтва і падчас зняволення адкрыў у сабе пісьменніцкі талент. У выніку палякі нават вылучалі яго на Нобелеўскую прэмію. Апошні перыяд жыцця Пясецкі правёў у Англіі, дзе і пахаваны на могілках у Гастынгсе. Пры Савецкім Саюзе ягоная творчасць была невядомая беларускім чытачам, у камуністычнай Польшчы яго таксама не друкавалі. Але ўсё змянілася ў 90-х. З часам пераклады на беларускую і рускую мову прыгодніцкіх раманаў пра крымінальнікаў і кантрабандыстаў, у якіх паўстае жыццё шпіёнаў, каларытны памежны свет Польшчы і Савецкага Саюза да Другой сусветнай вайны, пачалі з’яўляцца адзін за адным.
  • «Мне интересно из пустоты и шелухи сделать что-то стоящее». Лидер «Кассиопеи» Александр Либерзон про детство в семье уголовников и гастроли с приключениями Являя миру блистательное великолепие подлинно древнегреческого (а часто и неподдельного) идиотизма, «Кассиопея» заставляет поверить в невозможное — что они играют беспрецедентно интересную музыку. На первый взгляд, они кажутся аморфными клоунами. Чтобы через минуту стать настоящими придурками. Их ведь и любят за то, что они настоящие. Сергей Пукст поговорил с безумным мозгом «Кассиопеи» Александром Либерзоном о тайне рождения, близнецах-уголовниках, группе «Распилил и выбросил», половых особенностях медуз и о том, как важно найти свою Главную Книгу.  
  • Галоўны эксцэнтрык беларускай гісторыі, які здзіўляў усіх сваімі выбрыкамі. Расказваем пра самага скандальнага князя Радзівіла Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы «Пане Кахану» – адна з самых скандальных і дзіўных асоб у беларускай гісторыі. Гэты магнат летам катаўся на санях па пасыпанай солі ў Нясвіжы, піў і гуляў у карты, аб ім складалі легенды і байкі, трымаў тэатр, а пра яго дзівацтвы нават спяваў Лявон Вольскі. Але ж пры гэтым эксцэнтрычныя паводзіны некаторыя гісторыкі лічаць шырмай, за якой у тым ліку трымаўся палітычны разлік. У чарговым выпуску праекта «Пашпарт грамадзяніна» пра легендарнага Радзівіла ў нашым падкасце апавядае гісторык Алег Дзярновіч.
  • «Вусата-паласаты» спецвыпуск беларускіх шпаргалак Сёння незвычайны выпуск нашых традыцыйных шпаргалак. Мы прапануем пазнаёміцца з некаторымі ўстойлівымі народнымі выразамі і параўнаннямі — тым, што робіць наша маўленне больш багатым, яскравым і адметным.
  • У нас распродаж — не прапусціце! Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.

  • Адзін з найвялікшых фотамастакоў XIX стагоддзя і стваральнік віленскай калекцыі здымкаў. Распавядаем пра Яна Булгака Сёння мы ў чарговы раз заводзім гаворку пра самых цікавых людзей беларускай зямлі. Размова пойдзе пра аднаго з найвялікшых фотамастакоў сваёй эпохі — Яна Булгака. У гісторыю нашай культуры ён увайшоў найперш як мастак-фатограф, выкладчык, этнограф і краязнавец. Вучыўся ў Вільні ды Кракаве і ў фотамайстра Гуга Эрфурта ў Дрэздэне. А яго каласальны архіў са здымкамі нездарма прыкоўвае да сябе велізарную ўвагу. У гэтым матэрыяле і нашым новым падкасце мы разам з Сяргеем Харэўскім распавядзём пра незвычайную асобу і яскравы талент Булгака. 
  • Выходзіце на наступным прыпынку? Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
  • «Музыка должна держать: набрал дыхание — и не можешь выдохнуть». Большой разговор с композитором Ольгой Подгайской Ау, существует ли сегодня молодой белорусский композитор? Или все композиторы остались в СССР? Сергей Пукст поговорил об этом с Ольгой Подгайской, которая уже девятый год через глазок киноаппарата дарит свет и энергию фестивалю современной белорусской музыки «Кинемо». Также говорили о невозможности слушать неакадемическую музыку, фестивалях Rock in Opposition и творческом потенциале бассейнов.
  • Вынаходнік шматступеньчатай ракеты і аўтар «Вялікага мастацтва артылерыі». Распавядаем пра навукоўца Казіміра Семяновіча Гэта наш чарговы матэрыял пра самых таленавітых і цікавых людзей беларускай зямлі. І гэтым разам мы распавядзем пра чалавека, імя якога вы дакладна чулі. Казімір Семяновіч стаў вядомы як вынаходнік шматступеньчатай ракеты. Ён першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў яе ідэю. І таму яна стала прататыпам тых ракет, што больш за паўстагоддзя выводзяць на арбіты касмічныя апараты і могуць вывесці самую небяспечную зброю. А пра вельмі плённы лёс вынаходніка мы распавядаем сёння разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам.
  • Зладзім пікнік? Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
  • Стваральнік беларускага архітэктурнага стылю і галоўны архітэктар БНР. Хто такі Лявон Вітан-Дубейкаўскі? Гэта наш чарговы аповед пра самых таленавітых прадстаўнікоў Беларусі. І сёння мы пагутарым пра аднаго з найбольш цікавых архітэктараў беларускай зямлі. Лявон Вітан-Дубейкаўскі быў не толькі выбітным стваральнікам беларускага стылю ў архітэктуры. Ён удзельнічаў і ў палітычным жыцці, працаваў педагогам і нават пісаў творы па-беларуску. Пра плённую дзейнасць гэтага чалавека мы разам з мастаком Сяргеем Харэўскім распавядаем у нашым новым матэрыяле і падкасце.
  • Гіпершансон ад Каржа і дзіцячы мюзікл ад Вайцюшкевіча. Агляд беларускай музыкі за чэрвень Сабралі самыя сакавітыя плады беларускай музыкі за першы месяц лета. Ад сімфанічнага металу і інкогніта-электроншчыкаў з пяццю лайкамі ў Spotify да, з дазволу сказаць, заслужаных мэтраў нашай эстрады. Хоць «заслужанымі мэтрамі» Ціму Беларускіх і Макса Каржа, напэўна, яшчэ ніхто не называў — гэта наш асаблівы від вычварэнства... Але тым не менш — слухаем!
  • «Придумать скукотищу у меня не получалось». Светлана Бень про «Серебряную свадьбу», абсурдистский театр и искусство воровать ботинки «Окуните меня в этот ад, дайте страсти мучительный яд». Дешево и плохо? Да, прямо скажем, не «Серебряная свадьба». Это написал Сергей Пукст, чтобы хоть как-то восполнить ко(с)мическую дыру от отсутствия группы, которая вливала лошадиные дозы угарнейшего нуара в некогда девственно вегетарианский белорусский музыкальный ландшафт, сшивая разорванные сердца терпким ироничным и спасительным ядом надежды.
  • Сябра Пятра Сталыпіна, абаронца правоў каталікоў і будаўнік Чырвонага касцёла. Хто такі Эдвард Вайніловіч? Сёння мы пагаворым пра Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцёла. Калі сказаць, што героем нашай размовы будзе кіраўнік Сельскагаспадарчага таварыства часоў Расійскай Імперыі, гэта, магчыма, прагучыць не вельмі цікава, але ж рэч у тым, што ён стаў і своеасаблівым ахоўнікам нашага горада. Разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам мы распавядаем цікавую гісторыю адной з галоўных постацей беларускай сталіцы. 
  • Раман пра хлусню, якая змяняе свет, і раман пра шэрага чалавека ў таталітарнай дзяржаве. Кніжны агляд Onliner Што адбываецца з чалавекам, калі яго паставіць перад складаным выбарам: уцякаць з радзімы і выратаваць тым самым жыццё альбо застацца і на кароткі тэрмін зрабіцца каралём? Альбо быць шэрай мышкай і жыць незаўважна ў несвабоднай дзяржаве ці рызыкнуць жыццём і паспрабаваць уцячы за мяжу? Выбар невідавочны. Як толькі чалавек патрапляе ў падобную сітуацыю, ён не заўжды прымае рацыянальныя рашэнні. Вось і перад некаторымі героямі раманаў з новага кніжнага агляду Onliner паўстае менавіта такі выбар. 
  • Феміністка-бунтарка і аўтарка дзіцячага шлягера «В лесу родилась елочка». Распавядаем пра лёс дзвюх незвычайных князёвен Сёння нашае біяграфічнае падарожжа адбудзецца не толькі па землях Беларусі, але збольшага на ўсход ад яе — у Расіі. І ў цэнтры ўвагі будуць неардынарныя лёсы дзвюх жанчын, род якіх паходзіць з нашай зямлі. А ўласныя карані заўжды мелі для іх значэнне. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы распавядзём пра Веру Гедройць, бунтарку, якая прайшла шлях ад фемінізму да Царскага Сяла, і яе сваячку Раісу, аўтарку дзіцячага шлягера «В лесу родилась елочка». Гэты тэкст — сапраўдны прыклад таго, якімі плённымі ў зусім нязручны для жанчыны час могуць быць таленавітыя беларускія князёўны.
  • Сустрэнемся а сёмай. Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
  • «Все мы друг для друга стали мертвые в интернете». Писательница Татьяна Замировская про цифровое воскрешение, критику Дмитрия Быкова и свой дебютный роман Имя и мнения собеседницы Сергея Пукста предполагали безупречный стиль и незабываемо вескую интонацию в белорусской музыкальной критике в нулевые. А сегодня о ее романе «Смерти.net» говорят уже и ленивые тоже. Иными словами, с кем, как не с Татьяной Замировской, имеет смысл поговорить о детских травмах, переезде в Америку, цифровом изводе живых мертвецов, кукле Дмитрия Быкова и глобальном одиночестве?
  • «Раздражняла актыўнасцю ўсіх мужчын». Распавядаем пра Бону Сфорцу, якая здолела стаць феміністкай у XVI стагоддзі Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам скіроўваемся ў падарожжа па рэнесанснай Еўропе па ўсёй яе шырыні — з Італіі да Кракава, з Вільні да Кобрына, а таксама ў Парыж. І ў гэты раз гаворка ў нас пойдзе пра нестандартны лёс каралевы Боны Сфорцы, сапраўднай чужаземкі-рэфарматаркі і надзвычай уладнай асобы. Менавіта ў яе атрымалася стаць феміністкай ажно ў XVI cтагоддзі і даказаць, наколькі ўплывовай можа быць роля жанчыны ва ўладзе. А падрабязней пра Бону Сфорцу гісторык распавядае ў нашым новым падкасце з серыі «Пашпарт грамадзяніна».
  • Чаму беларуская мова на ЦТ дае вам больш шанцаў паступіць у ВНУ? Хутка стартуе чарговае цэнтралізаванае тэсціраванне. Першай у раскладзе значыцца беларуская мова, тэст па якой пройдзе 16 чэрвеня. Штогод мову абірае ўсё больш абітурыентаў, якія атрымліваюць найвышэйшыя балы. Разам з праектам Say.by спрабуем разабрацца ў феномене беларускай мовы і зразумець, ці сапраўды яна падвышае шанцы на паступленне ў ВНУ.
  • Вне канонов. Рассказываем про свободную белорусскую художницу Ольгу Сазыкину Если вы хоть раз видели объекты Ольги Сазыкиной, вы их не забудете. Первым таким вечным двигателем стал для меня «Диалог, или Скатерть из лепестков» — большое белое полотно, сшитое из писем. Ольга сделала его в 1997 году, когда никто и не помышлял о чем-то подобном. Но и много лет спустя скатерть кажется откровением: личным, без украшений, настоящим. И очень непредсказуемым по форме. Помимо смысловых (и пафосных) отсылок о жизни и судьбе, получилось прямо-таки предвидение — оказалось, мы очень быстро ушли от рукописных посланий.
  • Шукаеце, што паслухаць? Вось пяць крутых беларускіх альбомаў гэтай вясны Калі вы шукалі добрую беларускую музыку, але не ведалі, дзе яе знайсцi, гэты тэкст для вас. Мы выбралі пяць выдатных альбомаў гэтай вясны, сярод якіх ёсць і ветэраны Лявон Вольскі і «Крама», і зусім маладыя гурты. Класічны «Зацьменны блюз» ад Ігара Варашкевіча, цудоўны футурыстычны запіс «Стажеров», юнацкая непасрэднасць ад «стой! стреляют». Гэтыя і іншыя рэлізы — ў нашым аглядзе.
  • Смачна есці! Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску У рамках праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях. Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі.

  • Геніяльны палкаводзец і супербагаты магнат, гетманства якога пачалося з катастрофы. Распавядаем пра Канстанціна Астрожскага

    Канстанціна Астрожскага ў Беларусі ведаюць найперш як героя бітвы пад Оршай і геніяльнага палкаводца, які атрымаў больш за 60 перамог. Але ж на самай справе ў несумненна таленавітага военачальніка іх было значна менш. І ў той жа час гетман зведаў шэраг гучных і лёсавызначальных паражэнняў. Аднак ёсць іншы сюжэт аб тым, чаму Астрожскія ў 16-м стагоддзі сталі для нашай гістарычнай перспектывы вельмі важнымі. Пра лёс адной з самых цікавых постацей беларускіх зямель сёння мы распавядзём разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.

  • Новая «Крама», беларускі Дэйман Албарн і кліп пра вычварэнцаў ад мінскіх металістаў. Музычны агляд Onliner Чарговы музычны агляд Onliner. Ад легендаў беларускага року да хлопцаў з 50 лайкамі ў ВК — сабралі для вас усё самае цікавае з нашай музыкі за месяц. Выбіралі сэрцам, не зважаючы на статус і гучныя імёны. Прыемнага апетыту!
  • «Меліярацыя з Альбэрам Камю» і не толькі. Кніжны агляд Onliner За апавяданні раней браліся многія беларускія пісьменнікі. Выглядала так, што, не напісаўшы твора кароткай формы, не зможаш узяцца за аповесць ці раман. Такая прыступка: маўляў, усё трэба рабіць па нарастанні. Сёння кароткую прозу ўсё яшчэ пішуць часта. Праўда, нярэдка яна зводзіцца да звычайных назіранняў, а то нават і да формы пастоў у сацыяльных сетках. На якія кнігі ў жанры апавядання звярнуць увагу? У чарговым аглядзе Onliner — кнігі пераважна кароткай прозы.
  • Родная як замежная? Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску У рамках праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях. Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі.

  • «Ёй былі даступныя ўсе галерэі свету — яна ж марыла пра Беларусь». Расказваем пра мастачку, якая скарыла сваёй творчасцю Амерыку Гэта наш другі тэкст пра выдатных айчынных мастакоў з незвычайным лёсам. Нагадаем, у серыі падкастаў «Метадычка сапраўднага беларуса» мы гутарым з гісторыкамі і знаўцамі культуры, якія распавядаюць нам пра выбітных землякоў. І гэтым разам у нас у гасцях мастак Сяргей Харэўскі. У матэрыяле вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці яго беларускіх калег, якія сталі вядомымі праз свае творы, незвычайны лёс і дасягненні ў грамадскім жыцці.
  • «У части белорусов душа закрыта для своего, родного». Большой разговор с лидером «Троіцы» Иваном Кирчуком Многие в Беларуси работали с фольклорной традицией, но едва ли кто-то смог предложить нечто, сопоставимое с вкладом мулявинских «Песняров» и группы «Троіца». Сергей Пукст сделал большое интервью с большим музыкантом Иваном Кирчуком, лидером «Троіцы» — коллектива, впервые показавшего волнующую, потаенную и мистическую суть белорусской народной музыки. Иван Иванович рассказал о тайне второго рождения, фасаде и изнанке гастрольной жизни, общении с русалками и успешных концертах в эпоху COVID.
  • Вечна жывыя. Дзе пахаваны знакамітыя беларускія пісьменнікі і як знайсці магілу, на якую можна прынесці кветкі Беларуская літаратура зноў у топе. Як паведаміў на мінулым тыдні кіраўнік «Белкнігі», сярод самых папулярных аўтараў, творы якіх часцей за ўсё набываюць мінчане, значная частка — нашы суайчыннікі. Над паліцамі, дзе месцяцца кнігі на роднай мове, заўважна ззяюць рознакаляровыя шыльдачкі «лидер продаж». Ці гэта не падстава для гонару?
  • Делать арт, делать Америку, делать Беларусь. Трагическая история художника Захара Кудина Блестящие амбиции Захара Кудина дали ему возможность раскрыться как художнику. Но, к несчастью, не спасли его как человека. В очень короткий срок он сделал так много, а ушел незнакомым, неоцененным и, похоже, непонятым. Рассказываем вдохновляющую и трагическую историю талантливого художника.
  • «За кулисами я скромняжка, а на сцене включается даже жесткость». Большой разговор с аккордеонистом Егором Забеловым Сегодня Егор Забелов — один из лучших аккордеонистов на постсоветском пространстве. Пройдя через взаимодействие с такими известными белорусскими коллективами, как «НагУаль» и «Серебряная свадьба», он позже разработал свой авторский стиль в дуэте Gurzuf и «Трио Егора Забелова». Последний альбом Егора Niti — это первая сольная работа музыканта, где его талант композитора и исполнителя выходят на новую высоту. Сергей Пукст поговорил с Егором Забеловым о трудностях во время пандемии, карьере бариста, тонкостях работы со звуком и новых челленджах.
  • Дачка мінскага кіраўніка, якая змагла стаць дацкай каралевай. Распавядаем пра адну з самых цікавых беларускіх княжон Сёння мы будзем весці гаворку пра даўнія часы, а дакладней, пра сярэдзіну XII ст. Здаецца, гэтая гісторыя можа прэтэндаваць нават на ўласны фільм. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы распавядзем пра княжну Полацкую і Мінскую Сафію, якая змагла стаць жонкай дацкага караля і атрымаць сапраўдны статус дацкай каралевы. Падрабязней пра гэтую гісторыю слухайце ў нашым новым падкасце ды чытайце ў тэксце ніжэй.
  • Постирония и голоса зумеров. Девять главных лиц молодого белорусского кино Считается, что белорусский кинематограф умер, толком не родившись, еще до обретения страной независимости, а последний хороший фильм, снятый в Беларуси, — это «Иди и смотри» Элема Климова. Да, встречаются редкие проблески вроде «Хрусталя», но это как будто бы случайная погрешность, исключение из жесткого правила. По большей части это правда: в Беларуси действительно нет полноценной киноиндустрии, денег и звезд, но даже в таких условиях независимое кино все-таки существует. В конце концов, где, если не у нас, должен случиться расцвет партизанского кинематографа? В этом тексте подробно рассказываем о режиссерах, которые уже могут считаться лицами молодого и современного белорусского кино: кто-то из них вам знаком, о ком-то, возможно, услышите впервые — но точно не в последний раз.
  • Партызаны, арыштанты і паўстанцы. Распавядаем пра таленавітых беларускіх мастакоў і скульптараў з сапраўдным мяцежным лёсам Гэта наша чарговая гісторыя пра беларусаў, якія, акрамя свайго таленту, змаглі здзівіць нашчадкаў і сапраўдным мяцежным лёсам. Сёння з мастаком Сяргеем Харэўскім мы будзем весці гутарку пра яго выбітных калег. У нашым падкасце з серыі «Метадычка сапраўднага беларуса» вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці беларускіх мастакоў і скульптараў, якія сталі вядомымі не толькі праз свае творы, але і праз дасягненні ў грамадскім жыцці. Пра творцаў-партызанаў, арыштантаў і паўстанцаў мы распавядаем у гэтым матэрыяле.
  • Дарослы Ціма Беларускіх, слёзатачывыя Nizkiz і экстрым-метал з Мінска. Агляд беларускай музыкі Ад папулярнага і з’едлівага рэпу да экстрым-металу і альтэрнатывы — мінулы месяц у беларускай музыцы быў незвычайна шчодрым на розныя рэлізы. Мы сабралі для вас усё самае цікавае і смачнае і распавядаем пра новыя працы ЛСП і Цімы Беларускіх, кранальны трэк Nizkiz і іншыя навінкі ад беларускіх музыкантаў.
  • Ваярскі герой, стваральнік пскоўскага крамля і нялітасцівы помснік. Як асабістая трагедыя князя Даўмонта паўплывала на лёс цэлай краіны Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам распавядзём пра сапраўдную сямейную трагедыю, якая паўплывала на лёс краіны. Але для гэтага нам трэба акунуцца ў XIII стагоддзе, а дакладней — у 1260 год. Менавіта з гэтай даты ў беларускай гісторыі пачынае сустракацца імя князя Даўмонта. У гэтым тэксце мы раскажам пра яго драматычны лёс, палітычную здраду і здольнасць да нялітасцівай помсты. А яшчэ — пра пошукі новай радзімы і сапраўдныя ваярскія подзвігі.
  • «Каталіцкі змагар», старажытны «пэвэтэшнік» і сябар французскага караля. Распавядаем пра беларускага рэфарматара Мікалая Радзівіла Сіротку Мікалай Радзівіл Сіротка ўвайшоў у гісторыю як мінімум дзвюма важнымі справамі: ён моцна паспрыяў перамозе каталіцызму на нашых землях і правярнуў адзін з самых грандыёзных гарадскіх эксперыментаў свайго часу. За сваё жыццё Сіротка паспеў зрабіць шмат: пабудаваў у Нясвіжы старажытны ПВТ, з’ездзіў пілігрымам у Іерусалім, рызыкнуў прывезці з сабой дзве сапраўдныя муміі і ледзьве не загінуў у моры. А яшчэ ён быў заўзятым гульцом у вялікую палітыку і стаў сябрам самога Генрыха Валуа. Onliner працягвае «Метадычку сапраўднага беларуса» і знаёміць чытачоў і слухачоў з нашай гісторыяй. І на гэты раз мы штонядзелю будзем распавядаць пра цікавых беларусаў, якія плённа шчыравалі на нашай ніве задоўга да таго, як гэта стала мэйнстрымам.
  • Бестселер, якім зачытваецца ўся Еўропа, і раман пра мядзведзя-пярэваратня. Кніжны агляд Onliner Сутыкаліся ў жыцці з эйджызмам? Калі дарослыя пачыналі вучыць жыццю, маўляў, пажыві з маё, тады пагаворым. І што на гэта адказвалі? Адназначна не дзякавалі за парады. Героям рамана «Нармальныя людзі» Салі Руні не надта падабаецца, калі ім пачынаюць падказваць, як сябе паводзіць адно з адным. Тут самім бы разабрацца ў пачуццях. А персанажы «Маёй школы» Ганны Севярынец маглі б расказаць не менш цікавага, калі б апавядалі самі, а не вуснамі былой настаўніцы. Чым не ідэя для новай кнігі — беларуская школа і сістэма адукацыі вачыма школьнікаў. Расказваем пра вартыя ўвагі кнігі, якія ўжо чакаюць сваіх чытачоў на паліцах кнігарань.
Над цыклам артыкулаў працавалі:

Куратары праэкту: Аляксандр Чарнуха, Тарас Шчыры

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
  • Настройка cookies
© 2001—2019 Onliner.by