У перадкалядны час, калі, падаецца, нават казкі ажываюць, кампанія А1 і Onliner прапануюць падтрымаць святочны настрой і паслухаць «Падказкі».
Гэта фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Адчуць унікальнасць гэтага збору народнай спадчыны і мілагучнасць беларускай мовы дапамогуць галасы знакамітых дыктараў і акцёраў – Зінаіды Бандарэнка, Фамы Варанецкага, Людмілы Цімафеевай, Аляксандра Дамарацкага і Марыі Захарэвіч.