Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Библиотека Onliner

Onliner па-беларуску

Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onliner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас ёсць магчымасць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы перакладаем з рускай мовы некалькi найцікавейшых тэкстаў і змяшчаем іх на гэтай старонцы.  Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы

  • Прышэльцы, вядзьмар, хадзячыя мерцвякі. Што паглядзець у чэрвені Першы летні месяц будзе дзіўным. Стрымінгавыя сэрвісы запланавалі мноства патэнцыйна цікавых серыялаў, а вось выдатных поўнаметражных стужак не прадбачыцца. Таму сёння засяродзімся толькі на шматсерыйных праектах. Пагаворым як пра навінкі, так і пра вельмі чаканыя працягі.
  • «У нас гэта лічыцца дзікасцю». Гісторыя беларускі, якая к 33 гадам паспела стаць мамай шасцярых дзяцей З Анастасіяй мы пазнаёміліся, калі шукалі вельмі занятых беларусаў. Дзяўчына напісала, што ў яе дзве працы і... шэсць дзяцей. Калі першаму даць веры было лёгка (падобных гісторый мы чулі нямала), то наяўнасць такой колькасці дзяцей выклікала вялікі сумнеў. Можа, узнікла непаразуменне? Некаторыя і хатніх жывёл называюць сваімі «дзеткамі». Але Насця пацвердзіла: сям’я сапраўды вялікая. А мы напрасіліся ў госці — пагаварыць пра графік, выхаванне і догляд за сабой. І галоўнае — разабрацца з міфамі, звязанымі са шматдзетным мацярынствам.
  • «Працоўныя рэзервы», старая Няміга і Зыбіцкая. Цэнтр Мінска, якім вы яго не памятаеце Мы паспелі перагледзець далёка не ўсе яркія фота Мінска з мінулага, якія захоўваюцца ў вашых альбомах, хоць колькасць выпускаў гэтага рэтрапраекта ўжо набліжаецца да дваццаці (усе матэрыялы можна знайсці тут). Гэтым разам вырашылі засяродзіцца на цэнтры. Адразу некалькі чытачоў Onlíner даслалі віды пасляваеннай Нямігі і яе наваколля. Бонусам — яшчэ пара фота з цэнтра.
  • «Прасцей за ўсё прадаць чорны заплечнік, але гэта нуда». Адкрыў бізнес за $100, а ён і стрэліў Не кожны студэнцкі бізнес вырастае ў штосьці сур’ёзнае, але наша сённяшняя гісторыя менавіта такая. Адзінаццаць гадоў таму Фёдар Шылін рабіў першую вокладку для пашпарта на мамінай швейнай машынцы і не ведаў, ува што гэта выльецца. Днём працаваў, увечары развозіў замовы, потым усё закруцілася. Урэшце атрымаўся брэнд Vokladki — вядомыя заплечнікі з Чыжоўкай, Чырвоным панадворкам і Зыбіцкай.
  • Космас, хорар, Хаакін Фенікс. Якія фільмы паглядзець у траўні У апошні вясновы месяц будзе што паглядзець як у кінатэатрах, так і на стрымінгавых сэрвісах. «Дысней» пакажа навуковую фантастыку пра падлеткаў, Netflix — прыгоды пра забойцу з Джэніфер Лопес у галоўнай ролі, а ў кінатэатры завязуць адзін з самых незвычайных фільмаў года — «Усе страхі Бо» з Хаакінам Феніксам. З яго і пачнём.
  • Шварцэнэгер, бункер і рыцар у чорным. Топ новых серыялаў траўня У траўні запланавана шмат серыяльных прэм'ер. Мы адабралі дзесяць самых перспектыўных, але навінак нашмат больш. З самага чаканага — праект з удзелам Шварцэнэгера ў галоўнай ролі, фантастыка пра бункер, які сыходзіць пад зямлю на 144 паверхі, камедыя з акцёрскім складам з «Усё ўсюды і адразу», а таксама пара мульцікаў для дарослай аўдыторыі.
  • Набіла тату з лагатыпам аквапарку, каб забаўляцца бясплатна. Але нешта пайшло не так Ёсць шмат годных сюжэтаў для татуіроўкі, але Жанна выбрала лога аквапарку — сонца, мора і эксклюзіўны подпіс «Лебяжий». Рэкламную выяву мінчанка выбіла не проста так: яна ўдзельнічала ў конкурсе да дня нараджэння аквапарку. У падарунак за смеласць атрымала права ўсё жыццё наведваць водныя горкі бясплатна.
  • «Ігралі, каб усталяваць кантакт з памерлымі». Як раней адзначалі Радаўніцу і як гэта адбываецца сёння Памятаць і шанаваць памерлых, бадай, адна з самых трывалых і моцных нашых традыцый. Позняй восенню мы згадваем іх на Дзяды, а вясной — у другі аўторак пасля Вялікадня — выбіраемся на могілкі на Радаўніцу. Адкуль пайшоў звычай асаблівым чынам вясной памінаць нашых спачылых, як гэта адбывалася раней — аб гэтым і не толькі мы пагутарылі з этнографам, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай, а таксама пабачылі, як памерлых шануюць у вёсцы.
  • Католікі адзначаюць Вялікдзень. Наш рэпартаж са старадаўняга касцёла Католікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — адно з галоўных хрысціянскіх святаў, уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста. Традыцыйна ў суботу вернікі асвячаюць стравы для велікоднага стала, а познім вечарам накіроўваюцца ў храм на святочнае набажэнства. Мы з’ездзілі ў Вілейскі раён і ўбачылі, як сустракаюць свята ў вёсцы Касцяневічы.
  • Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікдзень. Наш рэпартаж з глыбінкі Сёння праваслаўныя адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. Гэтым разам на начное набажэнства мы з'ездзілі ў стары гарадок Зембін і ўбачылі, як Уваскрэсенне Хрыстова святкуюць у мясцовай царкве Святога Архангела Міхаіла.
  • «Залатых гор пакуль не зарабілі». Замест IT з’ехалі ў вёску варыць элітны сыр «Суседзі могуць думаць, што тут жывуць нейкія памешчыкі», — жартуе Антон Палякоў пра будынак-карабель, які цяпер ператварыўся ў сямейную сыраварню. Колькі гадоў таму хлопец быў тым самым айцішнікам з добрым заробкам, але разам з жонкай Марыяй яны вырашылі ўсё рэзка змяніць. Сям’я пакінула кватэру ў Мінску і перабралася ў вёску — цяпер робяць бізнес на багатых сырах.
  • Джон Уік, тэтрыс і чалавек-кіт. Топ лепшых фільмаў сакавіка Галоўная кіношная падзея гэтага месяца — 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод «Оскар», якая пройдзе ў ноч з 12 на 13 сакавіка. Аднак і без яе аматарам кіно будзе што паглядзець. Асноўная надзея першага вясновага месяца — чацвёртая частка «Джона Уіка», якую, хутчэй за ўсё, афіцыйна пакажуць у кінатэатрах. Але большасць цікавых прэм'ер нам усё роўна падрыхтавалі стрымінгавыя сэрвісы.
  • Вялікі шпацыр па Ракаўскім прадмесці. Што паспелі пабудаваць каля хлебазавода і якія артэфакты знайшлі У Мінску працягваецца рэканструкцыя Ракаўскага прадмесця, асноўная праца ідзе на месцы былога хлебазавода. Адны дамы ўжо рэстаўраваныя (ці нават пабудаваныя з нуля), у іх абжыліся кавярні і ўстановы, аднаўленне іншых яшчэ доўжыцца: там-сям раскапаныя ямы, стаяць рыштаванні, чуваць гукі будоўлі. Onlíner пагуляў па гістарычным раёне з дасведчанымі людзьмі, агледзеўся, завітаў у некаторыя будынкі і падзівіўся на артэфакты, якія збераглі.
  • «Мандалорац», «Кароль і Шут», «Праўдзівая хлусня». Якія серыялы глядзець у сакавіку У сакавіку стартуюць трэція сезоны «Мандалорца» і «Тэда Ласа». Першы пачнуць паказваць з 1 сакавіка, а другі выйдзе на два тыдні пазней. Мы, аднак, больш увагі надамо новым праектам. Тым больш што шматабяцаючых сярод іх дастаткова. Гэта і рэмэйк «Праўдзівай хлусні», і гісторыя гурта «Кароль і Шут» у нечаканым фармаце, і Готэм без Бэтмэна, і шмат іншага.
  • Былы савецкі асабняк мастака Міхаіла Савіцкага рэканструявалі — там будуць месціцца айцішнікі. Вось як цяпер унутры Амаль пяць гадоў таму ў Мінску прадаваўся прыватны дом на вуліцы Беламорскай. Апрача месца — бадай цэнтр горада — паказальна вось што: гэты асабняк у 1989-м быў пабудаваны для вядомага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага. Пакупнік паднавіў будынак, а інтэр’ер асцярожна «распранулі» да бетону і цэглы. Onlíner паглядзеў, што атрымалася.
  • Памёр беларускі драматург Аляксей Дудараў. Вы дакладна ведаеце ягоныя творы Аляксей Дудараў нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Віцебскай вобласці, скончыў у Наваполацку прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў і пэўны час нават адпрацаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Але ягонае жыццё неўзабаве змянілася. Ён паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў акцёрам у Тэатры юнага гледача, узначальваў часопіс «Мастацтва», але больш паспяховым стаў як драматург і сцэнарыст. Раскажам пра творы аўтара, якія вы дакладна ведаеце.
  • Беларус 13 гадоў жыве з чужым сэрцам: «Хацеў пісаць дзецям завяшчанне, але не паспеў» У Вячаслава Дзяругі тры бізнесы ў Маладзечне: магазіны крокавай даступнасці, вытворчасць шампіньёнаў і сялянска-фермерская гаспадарка. Колькі сябе памятае, беларус заўсёды быў у справах: бясконцыя сустрэчы і камандзіроўкі, прастуду даводзілася пераносіць на нагах.
  • Тэст: Купала ці Колас? Праверце, як добра вы ведаеце беларускую паэзію Падаспеў наш чарговы тэст пра Беларусь, і сёння праверым, як добра вы ведаеце родную літаратуру, а дакладней — паэзію. Які алгарытм? Усё проста. Мы публікуем чатырохрадкоўе, і вам трэба адгадаць, хто аўтар гэтага твора. Самы час распачаць!
  • Колькіх жанчын кахаў Купала і хто натхняў Шагала? Рамантыка ў жыцці вядомых беларусаў Каханне — тая сакрушальная і дзіўная сіла, якая змяняла гісторыю, рабіла слабымі дужых, а кволых натхняла на самыя нечаканыя подзвігі і неверагодныя творы мастацтва. Сёння крыху пагаворым пра каханне ў жыцці нашых знакамітых творчых асоб, каму яны прысвячалі свае творы і з кім поплеч вандравалі па жыцці.
  • Усiм не хопiць. «Луч» паказаў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную беларускім пісьменнікам Як мы памятаем, 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы і рэспубліканская дыктоўка. Але ж не толькі. У гэты дзень Мінскі гадзіннікавы завод распачне продаж лімітаванай калекцыі механічных гадзіннікаў «Мова». Глядзіце, якая прыгажосць.
  • Правер сябе. Прызначана дата нацыянальнай дыктоўкi па беларускай мове 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Не толькі ў нас, ва ўсіх, хто яе яшчэ не страціў, — уведзены ЮНЕСКА ў 1999 годзе. У гэты дзень наш Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Распавядаем, што, дзе, калі і як паўдзельнічаць.
  • Эфект жудаснай даліны. Чаму мы з агідай ставімся да чалавекападобных робатаў? Сёння няма нічога прасцей, чым зрабіць робата максімальна падобным да чалавека. Аднак вытворцы на такі крок не адважваюцца. Прамысловыя машыны застаюцца машынамі, а ўсялякага роду хатнія забаўкі робяць мімімішнымі дзякуючы некаторай мульцяшнасці.
  • Топ-7 правалаў Ілана Маска, пра якія не прынята гаварыць Ілан Маск — адзін з тых людзей, каго ці не больш за іншых абмяркоўваюць у свеце. На працягу многіх гадоў вакол яго стваралася аўра ледзь не ўсемагутнага чалавека, здольнага пакласці канец эры выкапнёвага паліва і адправіць чалавецтва на іншыя планеты. Аднак за вялікім поспехам хаваюцца не менш гучныя правалы Маска як кіраўніка. І пра іх не прынята ўспамінаць.
  • Эксперымент. Схаваўся на балоце ад сабакі-выведніка. Як хутка ён мяне знайшоў? Па багне і ярах мы крочым закладваць статыста. Статыст сёння я (наогул, пасада дэфіцытная). Нам сказалі, што нейкія адмысловыя сабакі з лёгкасцю знойдуць мяне ў гэтых нетрах. Спадзяюся, яны зробяць гэта раней, чым я акалею з холаду і нуды. Рэч у тым, што ў краіне нядаўна стварылі пошукавую кіналагічную службу пры атрадзе «Анёл». Ідзём глядзець, як гэта працуе. На сабе паспрабуем розныя спосабы.
  • «Хочаш раскруціць мяне на кактэйль?» Эксперымент: як хлопцы рэагуюць на ініцыятыву ад дзяўчыны Калі паслухаць жаночых коўчаў з Instagram, то дзяўчына ў лепшым выпадку можа пагардліва зірнуць на патэнцыйнага партнёра — ніякіх знакаў увагі, першых паведамленняў і ўжо тым больш запрашэнняў на спатканні. Ды і стэрэатыпы адышлі недалёка: мужчына — паляўнічы, жанчына — здабыча.
  • Што паглядзець у лютым. Топ фільмаў і серыялаў Гэты люты будзе не вельмі багатым на знакавыя кінапрэм’еры і серыялы. Таму на гэты раз мы сабралі ў адным матэрыяле і фільмы, і шматсерыйныя праекты. Дзіўна, але нічога цікавага не чакаецца ад Netflix. А вось на Apple TV+, наадварот, рыхтуецца некалькі патэнцыйна паспяховых навінак.
  • Лепшая экранізацыя гульні? Глядзім серыял «Адны з нас» Гульням з экранізацыямі не шанцуе. Можна было б згадаць «Ведзьмара», але там усё ж больш літаратурнай базы. З выдатнага хіба што застаецца «Аркейн», аднак і гэта хутчэй не адаптацыя League of Legends, а мультфільм у сусвеце гульні. Мы паглядзелі першы эпізод серыяла «Адны з нас» і цяпер маем падставы спадзявацца, што атрымалі лепшую адаптацыю гульні для тэлевізійных экранаў.
  • Мастацкі музей «ажывіў» карціны вядомага беларускага пейзажыста. Як гэта выглядае? Вітольд Бялыніцкі-Біруля — славуты беларускі мастак першай паловы мінулага стагоддзя. Адна з яго самых вядомых карцін — «Зімовы сон» з храмам, гэты пейзаж даволі часта змяшчаюць ў разнастайных беларускіх падручніках і дапаможніках. Карціны Бялыніцкага-Бірулі можна ўбачыць і ў беларускіх музеях, а цяпер, дзякуючы супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея, і ў дапоўненай рэальнасці.
  • Топ найбольш чаканых фільмаў 2023 года Калі абыдзецца без пераносаў, то сёлета чакаецца вельмі шмат гучных кінапрэм'ер. Як заўсёды, асабліва добра падрыхтаваліся аўтары кінакоміксаў — гэтага дабра навалам. Аднак будуць і вельмі цікавыя аўтарскія праекты. Напрыклад, новы фільм Крыстафера Нолана, маштабны эпас Рыдлі Скота пра Напалеона, працяг «Кунг Ф'юры». Мы адабралі толькі 20 самых-самых цікавых карцін і адсартавалі іх па даце меркаванай прэм'еры.
  • «Для мяне гэта адрэналін». Паказваем, як праходзіць адзін з самых незвычайных абрадаў краіны Аграгарадок Семежава знешне амаль нічым не адрозніваецца ад іншых падобных населеных пунктаў Беларусі. І, магчыма, пра яго ніхто б не чуў у маштабах краіны, калі б не адна яскравая акалічнасць. У сярэдзіне 1990-х тут адрадзілі старадаўні і прывабны абрад «Калядныя цары». З часам яго ўнеслі ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЕСКА і ў Семежава пацягнуліся аўтобусы з турыстамі. Як абрад выглядае цяпер, глядзіце ў нашым рэпартажы.
  • Геній ці вар’ят? Як вучоны Генры Коттан лячыў псіхічнахворых выдаленнем іх органаў За час свайго больш чым 26-гадовага кіравання ў псіхіятрычным шпіталі Трэнтана доктар Генры Коттан правёў каля 650 аперацый, нібы спрабуючы вылечыць псіхічнахворых. Сёння ў гэта складана паверыць, але сто гадоў таму Коттан лічыўся свяцілам псіхіятрыі, нягледзячы на тое, што яго пацыенты пасля ўмяшання «доктара» паміралі сотнямі.
  • «Нашы кліенты — гэта не толькі веганы». Пад Мінскам робяць модныя дэсерты без усяго, да чаго вы прывыклі У салодкім свеце пазл канкурэнцыі мусіў ужо скласціся: бессмяротныя дэсерты хлебазаводаў, пірожныя гандлёвых сетак і асобных кандытарскіх бізнесаў, элітная прыгажосць па 15 рублёў за штуку. А што паставіць на стол у якасці прысмакаў тым, хто не хоча цукру, малака і мукі? Сухафрукты і бананы — гэта няправільныя адказы, вырашыла Алена Каралько і адкрыла бізнес па вырабе незвычайных ласункаў.
  • Гай Рычы, дзяцінства Грома і Эдгар Алан По. Што паглядзець у студзенi Часта студзень — мёртвы ў плане кінапрэм'ер месяц. Але толькі не гэтым разам. Так, гучных і маштабных навінак не вельмі шмат, але пры жаданні знойдзецца што паглядзець. Тут і перанесены са снежня «Чабурашка», і новы фільм Гая Рычы, і класічны баявік у стылі 1990-х, і некалькі падарункаў ад стрымінгавых сэрвісаў.
  • Не толькі The Last of Us. Якія серыялы паглядзець у студзені Вядома, галоўнай падзеяй у серыяльным свеце студзеня застаецца запуск доўгачаканай экранізацыі гульні The Last of Us, якую знялі для HBO Max. Аднак і іншыя стрымінгавыя сэрвісы не збіраюцца сядзець склаўшы рукі. І Netflix, і Apple TV+ таксама бадзёра пачынаюць 2023 год з новых праектаў.
  • Прыгожа, зацягнута, нудна. Паглядзелі фільм «Аватар: Шлях вады» Рэдка калі бывае так, што паміж выхадам арыгінальнага фільма і сіквела праходзіць 13 гадоў. Асабліва калі гаворка ледзь ці не пра самы паспяховы ў гісторыі блокбастар «Аватар». Звычайна на хвалі поспеху пачынаюць выпякаць «піражкі» адзін за адным. Але толькі не ў гэты раз. «Шлях вады» чакалі вельмі доўга. Дачакаліся. Але ці варта было?
  • Топ-10 фільмаў 2022 года, якія нельга прапускаць У 2022 годзе выйшла шмат добрых фільмаў, з якіх можна было б скласці рэйтынг нават з 20 карцін. Але ўсё ж мы адабралі дзясятку самых-самых. Як звычайна, топ заснаваны на асабістым вопыце аўтара і напэўна не супадзе з густамі ўсіх чытачоў. Таксама ў спіс маглі не патрапіць стужкі, якія выйшлі ў замежны пракат і назбіралі выдатных водгукаў, аднак на момант напісання гэтага матэрыялу былі недаступныя ў нас. Да такіх патэнцыйных хітоў, напрыклад, адносіцца «Кіт» Дарэна Аранофскі.
  • Дзе знайсцi беларускi рай? Распавядаем пра маляваныя дываны Алены Кiш Імя Алены Кіш у Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва стаіць побач з Пірасмані і Русо, але ў Беларусі мастачку згадваюць нячаста. І на гэта ёсць прычыны: невялікая колькасць захаваных работ, біяграфія, працятая белымі плямамі, ды і, у рэшце рэшт, не ў кожнага тая самая энцыклапедыя ляжыць на паліцы. Паспрабуем высветліць, чым унікальныя працы Алены, дзе знайсці іх зараз і на што звярнуць увагу.
  • «Магу на Новы год працаваць, але на Раство — ніколі». Як беларусы сустракаюць Божае Нараджэнне У нядзелю каталікі і пратэстанты адзначаюць адно з самых важных свят — Божае Нараджэнне, але даволі кранальная падзея адбываецца напярэдадні Раства, калі сям'я з першай зоркай сядае за стол, а пасля рушыць у храм. Называецца такая перадкалядная вячэра вігілія, альбо посная куцця. Мы даведаліся пра яе сэнс, сімволіку і паглядзелі, якія стравы гатуюць у гэты дзень.
  • «На трасе тармозяць, але гэта не бандыты — проста людзі тэлефон хочуць спытаць». Прафесія — грузавы эвакуатаршчык Саша носіцца па гразі, пад ногі не глядзіць. А чаго туды глядзець — праца не чакае. У руках масіўныя ланцугі, перад вачыма два «шведы»: Scania і Volvo. Адзін павязе другога, але галоўны над «шведамі» — Саша. Ён эвакуатаршчык, грузавы эвакуатаршчык. Цяжкая работка: то ў гразі, то ў снезе, днём ці ноччу, і ўвесь час трэба кагосьці ратаваць. Але ён не скардзіцца: праца не чакае.
  • Кругаварот прыгажосці ў прыродзе: зіма ў «Нарачанскім» Мінулай вясной мы задумалі цыкл «Поры года»: адпраўляліся ў глуш, фатаграфавалі адзін і той жа лес у розныя сезоны. Шукалі адрозненні паміж вясной, летам, восенню. Сёння закальцоўваем гэты кругаварот прыгажосці ў прыродзе зімовай серыяй. Як заўсёды, у кадры Нацпарк «Нарачанскі» — але такім вы яго бачыць не прывыклі. Ні зеляніны, ні вусеняў — затое ёсць трохі кракадзілаў і шмат мокрых ног.
  • Дзе ў Беларусі такое месца? Прайдзі тэст і правер сябе У сённяшнім тэсце досыць цікавых лакацый. Дзеючая трамвайная галінка сярод лясоў і палёў, самы стары ў Беларусі (а то і ва ўсёй Еўропе) вежавы гадзіннік, закінуты храм на паўвыспе. Адказаць правільна на ўсе пытанні зможа толькі бывалы вандроўнік. Любіце Беларусь, падарожнічаеце па краіне — праверце і вы свае веды.
  • Не стала вядомага беларускага мастака Алеся Родзіна. Яму было 75 Жыццё няўмольна бяжыць наперад, пакідаючы з кожным месяцам нас без таленавітых, арыгінальных і яскравых асоб. Учора разляцелася навіна аб смерці беларускага тэатразнаўца Аляксея Стрэльнікава. Сёння стала вядома, што пайшоў з жыцця вядомы мастак Алесь Родзін. Яму было 75...
  • Хопіць мучыць жаб. Паглядзелі блокбастар «Чорная Пантэра: Ваканда навекі» Сусветныя блокбастары паціху вяртаюцца ў кінатэатры. Пачалося ўсё з «Чорнага Адама», але там усё настолькі дрэнна, што гэты дэбют мы наўмысна вырашылі прапусціць. Працяг «Чорнай Пантэры» — зусім іншая справа. Тут і маштабы большыя, і мэты круцейшыя. Ледзь не ўпершыню за год схадзілі ў кінатэатр і расказваем, як гэта было.
  • «Абувайце лабутэны і выходзьце да люстэрка!» Успомнілі, як гэта — шопіцца на адкрытым рынку Распрануцца на халодным ветры, стоячы ў шкарпэтках на тонкай кардонцы, — вось яна, рамантыка з мінулага, калі большасць беларусаў выбіралі адзенне на рынку. Цяпер шмат што змянілася: гандлёвыя цэнтры пабудавалі ў кожным раёне, і нават не па адным. Але асобныя прадпрымальнікі па-ранейшаму гандлююць на вуліцы.
  • Што паглядзець у снежні. Топ-10 новых серыялаў Гэтым разам за серыяльныя прэм'еры адказвае не толькі Netflix. Не саступае гіганту і яго асноўны канкурэнт у выглядзе Disney. У абодвух стрымінгавых сэрвісаў па тры маштабныя навінкі. Але больш за ўсё ў снежні чакаем прыквел «Ведзьмара». Яшчэ будзе пара карэйскіх праектаў, гатовых пасапернічаць з папулярнасцю «Гульні ў кальмара». Таксама знайшлося месца для містычнага дэтэктыва, фантастыкі, прыгод і актуальных сучасных праблем.
  • Чытаем запісы ў дзённіках: «Замаскіраваў джын-тонік пад ліманад», «Раскідваў па класе грачаную кашу», «Сунуў іголку ў рот»... Працягваем раскансервацыю школьных дзённікаў і дысцыплінарных парушэнняў. Калісьці педагогі прадказвалі, што ўладальнікі гэтых адзнак «неуд» будуць валяцца пад плотам, але пралічыліся. Хуліганы сталі паважанымі людзьмі і дзеляцца запасамі. Сёння ў нас чарговая партыя лямпавых настаўніцкіх запісаў, прасякнутых мудрасцю і любоўю да дзяцей. Спадзяемся, аднойчы будзе створаны тэматычны музей з бабулямі-наглядчыцамі.
  • Рабы, коміксы і Чабурашка. Лепшыя фільмы снежня У Беларусь часткова вяртаюцца сусветныя блакбастары. Так, у кінатэатры пад канец года завязуць «Чорную пантэру» і нават «Чабурашку». З дзясятка адабраных намі кінапрэм'ер амаль палова ўжо прыпадае на кінатэатры. Але ўсё ж стрымінгавыя сэрвісы са сваімі гучнымі навінкамі пакуль яшчэ лідзіруюць.
  • «Не вінаваты ў ДТЗ, але пацярпелая патрабуе кампенсацыю». Як так сталася? Амаль год прайшоў з моманту гэтай аварыі на Партызанскім праспекце ў сталіцы. З таго часу адбылося нямала падзей, вынік якіх стаў поўнай нечаканасцю для Дзмітрыя. Ён, пацярпелы ў ДТЗ, можа быць павінен пасажырцы вінаватага кіроўцы каля 5 тысяч рублёў. Як так атрымалася?
  • «Чортавы сысункі» кіравалі біржай і трацілі на сябе мільёны. Як падзенне FTX можа прывесці да краху крыптавалют Рынак крыптавалют у апошні час ліхаманіць як ніколі. Курсы біткоіна, Ethereum і іншых манет праселі да шматгадовых мінімумаў, інвестары затаіліся, прагнозы шматлікіх экспертаў дыяметральна процілеглыя — глядзіш, што-небудзь ды спраўдзіцца. А можа, увесь крыптарынак наогул хутка лопне?
  • Запэўніваем, дадаём эмоцый і прыцягваем увагу. 5 груп слоў-памагатых Тым часам выпускі рубрыкі «Беларускія шпаргалкі» працягваюцца. Мова, і асабліва жывая гаворка, не можа абыходзіцца без пабочных слоў ці канструкцый, якія дапамагаюць пазначаць крыніцу паведамлення, выказваць свае адносіны да нейкіх падзей, афармляць і структураваць думкі, а таксама запаўняць непазбежныя паўзы.
  • «Зялёная гавань» ад $950, а «Новая Баравая» ад $1070. Забудоўшчыкі ўжо «пасыпаліся» і хутка будзем браць кватэры ахапкамі? Многім здавалася, што гэтай восенню на рынку нерухомасці здарыцца калі не апакаліпсіс, то прынамсі вельмі прыкметны зрух: маўляў, прачытаўшы навіны, асцярожныя беларусы будуць моцна трымаць пры сабе ўсе грошыкі і ні ў якія «квадратныя» авантуры не сунуцца. Вось тады прадаўцам метраў нічога іншага не застанецца, акрамя як зніжаць кошты і ледзь не ўгаворваць скептычна настроеных пакупнікоў забраць іх дабро.
  • Забыты геній ці шарлатан? Інжынер стварыў машыну для выкліку дажджу 31 снежня 1938 года дырэктар Метэаралагічнага ўпраўлення Аргенціны Альфрэда Галмарыні атрымаў ад паштальёна парасон. Яго даслаў Байгоры Велар, якога Галмарыні абвінаваціў у махлярстве. Ужо праз пару дзён галоўны метэаролаг краіны быў вымушаны папрасіць прабачэння. Зрэшты, гэта ўсё роўна не выратавала Велара ад галечы і поўнага забыцця. Дык хто ж ён — непрызнаны геній або звычайны шарлатан?
  • Пераклад на беларускую і з яе. 10 пытанняў, каб набіць руку Мінулы раз мы ўжо згадвалі, што ў нашай моўнай рубрыцы завяршаем тэматычны блок, прысвечаны спалучэнням з прыназоўнікамі. Мяркуем, у папярэдніх выпусках аддавалі досыць увагі таму, каб прадухіліць найбольш распаўсюджаныя памылкі.
  • Цi сапраўды вы добра ведаеце Беларусь? Не самы просты тэст для аматараў вандровак Няўжо ў нас у краіне ёсць пячоры, які храм уразіў Напалеона і ў якім такім горадзе стаяць вежы «Кася» і «Бася»? Гэта чарговы тэст для аматараў самастойных вандровак па Беларусі. Папярэджваем, што некаторыя пытанні могуць здацца не з лёгкіх.
  • Якія серыялы глядзець у лістападзе У лістападзе абыдзецца без такіх маштабных праектаў, як «Дом Дракона» і «Уладар пярсцёнкаў». Тым не менш канвеер па вытворчасці серыялаў не спыняецца, і мы з лёгкасцю змаглі падабраць дзясятак самых перспектыўных прэм'ер. Жанравая прыналежнасць — на любы густ, ад камедый да хорараў і экшэна.
  • «Свечкі раней гарэлі так, што ў другім канцы пасёлка было бачна». Як у Беларусі шануюць продкаў Першыя лістападаўскія дні для беларусаў вызначаюцца прыгожым і старадаўнім звычаем памяці і павагі да продкаў. У рэлігійных канфесіях гэтыя дні называюць па-рознаму, але ёсць старая і, бадай, усім знаёмая назва, якая аб'ядноўвае ўсіх, — Дзяды.
  • Наклаў на сябе сурокі — што з гэтага выйшла? Эксперымент: ці прадэманструюць свае сілы ведзьма, празорца і лекарка Былая адміністратар стала празорцай, дыпламаваны псіхолаг цяпер здымае пячатку адзіноты, варажбітка дык увогуле ні дня ў жыцці не працавала (а зрэшты, навошта, яна ж тая самая — патомная) — сёння колькасць экстрасэнсаў, чараўнікоў, таролагаў і касмаэнергетаў няўхільна расце.
  • Пазнайце беларускія гарады і мястэчкі па архітэктурныx аб'ектах Мы працягваем серыю тэстаў, у якіх можна праверыць, наколькі добра вы ведаеце знакамітыя мясціны Беларусі. Гэтым разам пытанні тычацца не толькі гістарычных здабыткаў, але і сучаснай архітэктуры. Паглядзім, як вы справіцеся. Пачынаем!
  • Новы топ ад Netflix? Глядзім хорар «Кабінет рэдкасцяў Гільерма дэль Тора» Гільерма дэль Тора — не той кінематаграфіст, работу якога можна ўзяць і проста так прапусціць. Усё-ткі на яго рахунку аскараносная «Форма вады», а таксама ва ўсіх сэнсах жудасна атмасферныя «Лабірынт Фаўна», «Алея кашмараў» і іншыя стужкі. Нядаўна выйшаў яго новы праект, які мы таксама паглядзелі.
  • Новы топ ад Netflix? Глядзім хорар «Кабінет рэдкасцяў Гільерма дэль Тора» Гільерма дэль Тора — не той кінематаграфіст, работу якога можна ўзяць і проста так прапусціць. Усё-ткі на яго рахунку аскараносная «Форма вады», а таксама ва ўсіх сэнсах жудасна атмасферныя «Лабірынт Фаўна», «Алея кашмараў» і іншыя стужкі. Нядаўна выйшаў яго новы праект, які мы таксама паглядзелі.
  • Назад
Над циклом статей работали:

Тэкст і фота: Onliner

Пераклад: Вiкторыя Голубева

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
  • Настройка cookies
© 2001—2019 Onliner.by