Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Библиотека Onliner

Onliner па-беларуску

Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onliner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас ёсць магчымасць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы перакладаем з рускай мовы некалькi найцікавейшых тэкстаў і змяшчаем іх на гэтай старонцы.  Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы

  • «Гульня тронаў», Сталонэ і Драпежнік. Топ фільмаў і серыялаў жніўня Жнівень абяцае быць багатым на кіношныя навінкі. На гэты раз мы адабралі пяць топавых фільмаў і столькі ж чаканых серыялаў. На жаль, у кінатэатрах нічога свежага і цікавага сёння не знайсці, таму для прагляду навінак можна не выходзіць з хаты — усё будзе даступна ў інтэрнэце. Цікава, што ледзь не палова знакавых прэм'ер запланавана на адзін дзень — 5 жніўня.
  • Паглядзелі самы дарагі фільм Netflix — «Шэры чалавек» за $200 мільёнаў Стрымінгавы сэрвіс нарэшце выпусціў свой вельмі амбіцыйны праект. На сённяшні дзень «Шэры чалавек» — самы дарагі фільм Netflix. Блокбастар павінен дапамагчы прыцягнуць новых і вярнуць старых падпісчыкаў. Справы ў кампаніі ў апошні час ідуць не вельмі, так што дапамога супердарагога баевіка неабходная як паветра. Зрэшты, ёсць сумненні, што «Шэры чалавек» рэальна зменіць становішча. Рызыка была вялікая, і, здаецца, яна не апраўдалася.
  • Зарадка на 100 Вт, падстаўка і док-станцыя для ноўтбука. Паглядзелі на аксесуары Ugreen Ugreen — такая ж вядомая кампанія з Паднябеснай, што і Baseus. Абедзве яны вырабляюць велізарнае мноства цікавых і якасных аксесуараў на любы выпадак і дэвайс. Толькі пра Baseus у нас ведаюць добра, а Ugreen пакуль не такая папулярная. Нам прапанавалі патэсціраваць некалькі прылад кампаніі, якія могуць спатрэбіцца для арганізацыі хатняга ці працоўнага офіса.
  • Беларус зняў забыты ўклад праз 23 гады. Што стала са зберажэннямі? У далёкім 1999 годзе Дзмітрый звольніўся з працы, зняў грошы з укладу і з’ехаў з Беларусі. У 2022-м ён ненадоўга вярнуўся ў краіну і даведаўся, што ўсе гэтыя гады на ягоным укладзе заставаліся грошы. Чытач падзяліўся выпіскай па рахунку, а мы паглядзелі, што адбылося з грашыма за два дзесяцігоддзі захоўвання ў банку (спойлер: нічога добрага).
  • Высахнуць на шчэпку, ці Чаго яшчэ чакаць ад прыназоўніка «на». Тэст Гэта працяг, другі сезон шпаргалак для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Цяпер мэта праекта — пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Бо каб удасканальваць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».
  • Дзіцячы дом. Пранізлівая чорна-белая здымка з 80-х «Побач з дзіцячым домам стаяла тэлефонная будка, і дзеці хадзілі да яе званіць дадому. Гэта было як званок у іншы свет», — распавядае Вадзім Качан. У канцы 1980-х беларускі фатограф паглыбіўся ў няпростую тэму: жыццё закрытых дзіцячых устаноў. Што здымаў? Партрэты з пранізлівым поглядам, урокі, гульні ў калідорах, пары аднолькавых гумавых ботаў, якія сохнуць на батарэях пасля прагулкі, савецкі тэлевізар. Амаль праз 35 гадоў змахваем пыл з чорна-белых фатаграфій.
  • Выкапаныя долары, памытая «сотка» і найбуйнейшая купюра ў еўра — правяраем заначку ў банку Забарона на разлікі ў валюце не ратуе банкноты ад пашкоджання. Яны сціраюцца, рвуцца, размалёўваюцца дзецьмі і — самае крыўднае — пакрываюцца нейкай цвіллю. Мы сабралі тры гісторыі — адна з іх драматычная, стратная і патрабуе працягу.
  • Адгадайце, якія факты з біяграфіі Купалы сапраўдныя, а што мы прыдумалі Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня, калі нарадзіўся славуты беларускі пясняр Янка Купала. На жыццё пісьменніка выпала нямала цяжкасцей і складаных гістарычных перыядаў, а смерць Купалы дагэтуль тоіць у сабе шмат незразумелага. Нягледзячы ні на што, паэт паклаў сваё жыццё на карысць беларускай культуры і мовы.
  • Дамовіцца на сустрэчу ці дамовіцца аб сустрэчы? Беларускія шпаргалкі вяртаюцца Нашы беларускія шпаргалкі зноў у эфіры! У мінулым годзе серыя выпускаў была прадстаўлена невялікімі тэматычнымі падборкамі лексікі з прыкладамі ўжывання (там можна знайсці словы і выразы для камунікацыі ў краме, кавярні, офісе, транспарце, у падарожжах і г. д.). У другім, так бы мовіць, сезоне праекта фармат трошкі змяняецца — мяркуем, словы ўспомнілі, можна і ўскладніць матэрыял.
  • Колер смерці. Як Еўропа ледзь-ледзь пазбавілася ад «зеляніны Шэеле» Войны і мода — вось і ўсе, па сутнасці, забавы людзей у XIX стагоддзі. Сёння мала што змянілася, але цяперашняя мода хаця б не забівае. Дзвесце гадоў таму Еўропа звар'яцела ад колеру пад назвай «зеляніна Шэеле». Яго выкарыстоўвалі пры афарбоўцы сукенак і сцен, вытворчасці шкарпэтак і шыкоўных шпалер. Доўгія часы мала хто ведаў, што новая фарба літаральна забівае і калечыць людзей. Пазбаўляліся ад «зеляніны Шэеле» больш за стагоддзе.
  • Самы дарагі фільм Netflix і не толькі. Што паглядзець у ліпені У кінатэатрах у ліпені ў асноўным будуць паказваць мультфільмы і хорары. Шмат еўрапейскіх і індыйскіх прэм'ер. Стрымінгавыя сэрвісы падрыхтаваліся нядрэнна. Так, Netflix нарэшце выпусціць свой самы дарагі фільм, на стварэнне якога пайшло больш за $200 мільёнаў. Але пра ўсё па парадку.
  • Ноч, могілкі, дазор. Як буслы ахоўваюць старажытны дуб Кажуць, на могілках у вёсцы Обрава Брэсцкай вобласці даўней стаялі вялізныя шматвяковыя дубы. Такія, што ў дупло заязджала баявая калясніца! Цяпер у асноўным пні, калясніцы няма куды заехаць. А дуб, што застаўся, паміраць адмаўляецца — яго абараняюць буслы. Ніхто ж не асмеліцца пайсці супраць буслоў?.. Наш фатограф правёў суткі сярод крыжоў, назіраючы за жыццём гэтай дзіўнай камуналкі.
  • «Здыму за сімвалічную плату». Колькі каштуюць дачныя адносіны «без абавязацельстваў» Дача — гэта сур’ёзна. Нават калі вы не збіраецеся апрацоўваць бульбяна-цыбульныя плантацыі і майстраваць велізарныя парнікі, загарадныя соткі ўсё роўна запатрабуюць вашых сіл. І часу. Прынамсі, газонная трава будзе мець патрэбу то ў пакосе, то ў паліве, то ў выратаванні ад кратоў. Ды і дом, калі ён пабудаваны не ўчора, перыядычна просіць рамонту. Так што лодарнічаць цэлае лета (і нават міжсезонне) не атрымаецца.
  • Прэч тэлевізары? Тэсціруем тры праектары Xiaomi ад 1500 да 6000 рублёў Сёння на тэсціраванні тры праектары ад Xiaomi — бюджэтны, сярэдняга кошту і топавы лазерны. Што правяралі? Нам было цікава, ці здольны (і калі так, то пры якіх умовах) праектар замяніць тэлевізар у звычайнай гарадской кватэры. На баку такіх прылад ёсць адна, але вельмі важная перавага — магчымасць глядзець кіно на велізарным экране з дыяганаллю, недаступнай сучасным тэлевізарам.
  • У што ператворыцца Lada пасля сыходу Renault? Паўвекавая гісторыя расійскай кампаніі «АўтаВАЗ» хвалепадобная. Калі па савецкіх дарогах паехалі першыя «Жыгулі», гэта былі сучасныя мадэлі, пабудаваныя ў партнёрстве з італьянцамі. Першы самастойны праект ВАЗа — пазадарожнік «Ніва» — стаў паспяховым не толькі на радзіме, але і ў іншых краінах па ўсім свеце. Але бліжэй да 1990-х прадукцыя завода састарэла, і аж да пачатку 2010-х аўтамабілі з ладдзёй на рашотцы радыятара пакідалі жадаць лепшага.
  • Эталонны таксін. Як кропля яду трапіла на пальчатку і забіла прафесара Часам самыя дрэнныя рэчы адбываюцца з-за сапраўднай дробязі. Таксіколаг і прафесар хіміі прэстыжнага Дартмуцкага каледжа Карэн Ветэрхан зрабіла выдатную навуковую кар'еру, але загубіла і яе, і сябе ўсяго кропляй аднаго з самых таксічных рэчываў на планеце. Карэн бачыла, як кропля ўпала на яе руку, але не надала гэтаму значэння, бо была ў пальчатках. Гэта каштавала жыцця вялікаму хіміку і прывяло да кардынальнага перагляду сродкаў бяспекі ў хімічных лабараторыях па ўсім свеце.
  • Фіксуем, як мяняецца свет без нас. Фотапраект «Поры года» Мы абралі цудоўнае месца і маем намер назіраць за ім у розныя сезоны, як бы ні палаў свет навокал. Прапануем усім далучыцца да гэтага дзэну — той, хто бачыць такую прыгажосць, тэхнічна няздольны рабіць гадасці, хлусіць і верыць хлусні, разбураць... Проста не дазваляе сукупнасць хімічных рэакцый, якія ўзнікаюць у арганізме. Сёння вяртаемся ў Нацпарк «Нарачанскі» і глядзім, што там змянілася з мінулага разу.
  • «Труну везлі па лёдзе на саначках». Знайшлі ў Беларусі могілкі на востраве, куды сотні людзей дабіраюцца на лодках Вёска Перавоз знаходзіцца на поўначы Беларусі, у Расонскім раёне. Што навокал? Лясы — часта ліставыя, азёры — быццам нанізаныя на адзін ланцужок і шырокі заказнік Сіньша, які расцягнуўся на дзясяткі кіламетраў уздоўж мяжы з Расіяй. Глуш. Недалёка ад Перавоза, на востраве, утвораным возерам Дрысы і рэчкай Вушча, — высокі курган з гарадзішчам XII стагоддзя.
  • Дачы, ікра і нават атракцыёны. Не паверыце, але так задоўга да нас адпачывалі жыхары Мінска А ў нас добрая навіна! Пасля перапынку зноў вяртаецца падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра разнастайныя цікавосткі з беларускай гісторыі і культуры. Гэтым разам пагаворым аб тым, як у мінулым адпачывалі жыхары Мінска, куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
  • Гісторыя забыцця. Што стала з гастрольным бусам «Песняроў» Хто не ведае песень «Касiў Ясь канюшыну» ці «Белавежская пушча»? Ва Уладзіміра Мулявіна, лідара легендарных «Песняроў», было мноства ўзнагарод, яго калектыў удзельнічаў у міжнародных конкурсах, ездзіў у нябачаныя для СССР замежныя туры. Але слава класічнага складу гурта абарвалася ў 2002 годзе, калі Мулявін на сваім аўтамабілі патрапіў у аварыю. Уладзімір Георгіевіч атрымаў пералом пазваночніка, яго перавезлі на лячэнне ў Маскву, аднак уратаваць не змаглі.
  • Шпалеры з плёнкі з бурбалкамі. Што мы выкарыстоўваем не па прызначэнні Часам вынаходнікі са скуры лезуць, прыдумляючы, па іх меркаванні, геніяльныя прылады для вырашэння бытавых задач. Потым аказваецца, што вынаходства нікому не патрэбна. Але бывае, што праз пэўны час яго пачынаюць ужываць у зусім нечаканай вобласці. Упаковачную плёнку з бурбалкамі, напрыклад, стваралі як інавацыйныя шпалеры, а пластылін павінен быў чысціць сцены ад сажы.
  • Топ-10 лепшых серыялаў чэрвеня У нашых падборках серыялаў мы звычайна расказваем пра новыя праекты. Аднак часта немагчыма абысці ўвагай рэліз доўгачаканых новых сезонаў ужо вядомых шоу. Так, у чэрвені выйдзе трэці сезон «Пацаноў» (з 3 чэрвеня) і чацвёрты сезон «Свету Дзікага Захаду» (з 26 чэрвеня). У цэлым пачатак лета чакаецца багатым на патэнцыйна талковыя серыялы. Ёсць нават карэйская прэм'ера з рэверансам у бок «Гульні ў кальмара».
  • «Атрымліваю $500 проста так». Гісторыі беларусаў, якія ходзяць на працу і нічога не робяць Мы ўжо пісалі пра захопленых працаголікаў, гатовых адмовіць сабе ў выхадных і адпачынках. Зараз раскажам пра тых, хто працуе мала — ад сілы гадзіну ці дзве ў дзень. Як так атрымліваецца, што людзям не хапае абавязкаў для паўнацэннага працоўнага дня? Ці заўважае іх гультайства начальства? Чым сябе на працы даводзіцца забаўляць? На ўмовах ананімнасці беларусы адказалі на нашы пытанні.
  • «Зорныя войны» вярнуліся. Глядзім серыял «Обі-Ван Кенобі» «Дысней» выпусціла першыя дзве серыі свайго міні-серыяла «Обі-Ван Кенобі». Кінагігант працягвае актыўна эксплуатаваць сетынг легендарнай трылогіі. Раней у тэлефармаце гаворка ішла толькі пра спінофы, якія вельмі аддалена датычацца гісторыі сям'і Скайуокераў. У адрозненне ад папярэднікаў, «Обі-Ван Кенобі» з'яўляецца часткай гэтай гісторыі, злучальным звяном паміж трылогіяй прыквелаў і арыгінальных фільмаў Джорджа Лукаса.
  • Топ-10 фільмаў чэрвеня Санкцыі працягваюць рабіць сваю справу. А гэта значыць, што сусветных блокбастараў у чэрвені можна не чакаць. У тым ліку «Свет Юрскага перыяду». Затое ў кінатэатры завязуць парачку фестывальных фільмаў. Так атрымалася, што сёння ў нас па пяць кінапрэм'ер са стрымінгавых сэрвісаў і з кінатэатраў. Выбар хоць і абмежаваны, але паглядзець усё яшчэ ёсць што.
  • Трымаў вулей на балконе. Даведаліся, навошта былому айцішніку пчальнік у Мінску і ці чысты ў горадзе мёд За плячыма Міхаіла — шматпавярховікі «Мінск-Міра». Ён чаруе над сваім невялікім пчальніком, які ўладкаваў у прыватным двары ў знаёмага. А пазалетась малады чалавек трымаў вулей проста на дамашнім балконе ў раёне Маякоўкі — збіраў ліпавы мёд.
  • Ад гуку Сонца мы б звар’яцелі. Але чаму мы яго не чуем? Пра гукавыя хвалі чамусьці мала гавораць у школе. Магчыма, таму, што лічыцца, быццам гук дае чалавеку ўсяго каля 10% інфармацыі аб навакольным свеце. Затое якая гэта інфармацыя! Тут вам і музыка, і шолах свежай лістоты, і выццё сірэны, і сусед з перфаратарам за сцяной. Мы жывём у свеце, дзе нас увесь час атачаюць гукі. Цікава, што пры гэтым мы часам не чуем нават вельмі моцныя з іх. Чаму?
  • Мінчанка зашмат працавала — краіна патрабуе вярнуць 46 тысяч рублёў заробку «Маё пачуццё справядлівасці загублена. Калі б мне прынеслі хабар у 46 тысяч рублёў і злавілі за яго — добра, карайце. Але я працавала па 15 гадзін на дзень, чаргуючы некалькі прац і выхаванне траіх дзяцей, і ўсё ўкладала ў іх. А мне кажуць — аддай. За што?!» Краіна судзіцца з галоўным бухгалтарам ЖЭУ за парушэнне антыкарупцыйнага артыкула.
  • Ажно мову адняло. Паглядзелі на Netflix трэці сезон «Каханне. Смерць. Робаты» Вось ужо трэці раз Netflix цешыць нас зборнікам разнастайнай і якаснай мультыплікацыі. Па-ранейшаму застаецца шкадаваць, што ў новым сезоне мульцікаў удвая менш, чым у анталогіі 2019 года. Затое практычна кожны — сапраўдны брыльянт. А ад некаторых у нас адняло мову. Далей коратка раскажам пра кожную серыю, а таксама падзелімся ўражаннямі і ацэнкай.
  • Купіў стары дом ля мора ў Італіі ўсяго за 13 тысяч еўра. Беларус расказаў, што з гэтага выйшла Нядаўна мы падрабязна распавядалі аб праекце «Дом за еўра», дзякуючы якому можна купіць старадаўні дом у Італіі па кошце кубка кавы. Беларус Уладзімір таксама набыў такое жыллё на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Праўда, не за адзін еўра, а за 13,5 тысячы. Тым не менш і гэтая сума гучыць прывабна! Уладальнік на сабе адчуў усе падводныя камяні і падзяліўся досведам.
  • Бычкі ў балоце. Як гараджан напалохала вясковая рэальнасць «Вы чаго тут здымаеце? Міліцыю выклічу!» — «А навошта я міліцыі?..» Я і сапраўды злачынна фатаграфаваў буйную лужыну з бычкамі, што цялёпкаюцца ў ёй. Дагэтуль здымаў жоўты рапс — але яго нібыта можна, ён прыгожы. Лужыну — нельга, яна скажона адлюстроўвае рэчаіснасць... Сёння ў нас чарговая гісторыя пра запэцканых «кароў», якія прыкра корпаюцца ў зморшчынах агульнага дабрабыту.
  • Каранавірус — усё? Што адбываецца з галоўнай пандэміяй XXI стагоддзя Успомніце, калі вы апошні раз бачылі чалавека ў медыцынскай масцы? Акрамя паліклінік і медцэнтраў. Адна за адной краіны адкрываюць межы, адмяняюць неабходнасць ПЦР-тэстаў і нават вакцынацыі. Чалавецтва перамагло каранавірус ці проста стамілася ад яго? А можа, сам вірус стаміўся? Спрабуем разабрацца, што ў наш час адбываецца з самай маштабнай пандэміяй XXI стагоддзя.
  • Прадавала Opel дзяўчыне — высветлілася, аўтахаусу. А праз тыдзень знайшла яго ў продажы перафарбаваным, даражэйшым і з меншым прабегам Па выніках профільных даследаванняў, кожная шостая ўжываная машына, якую выстаўлялі на продаж (16,7%), перажыла маніпуляцыі з адометрам. Такім няхітрым чынам можна падняць кошт аўтамабіля на 35%. У некаторых краінах (Германія, ЗША, Швецыя) згортванне адометра з’яўляецца крымінальна каральным злачынствам.
  • Бурбалка лопаецца? Што адбываецца з біткоінам і іншай крыптавалютай У крыптатрэйдараў за апошнія тыдні зноў дадалося сівізны. Біткоін, курс якога яшчэ ў лістападзе мінулага года набліжаўся да $70 тысяч, сёння каштуе амаль удвая менш. Асабліва моцнае падзенне было на мінулым тыдні, калі крыптавалюта за лічаныя дні страціла больш за 10%. Падобным чынам ідуць справы і ў іншых манет накшталт Ethereum. Няўжо назіраем пачатак канца?
  • «Адкрыты, бясплатны, бяспечны і стабільны». Якім будзе інтэрнэт будучыні Нядаўна мы пісалі аб суверэнізацыі інтэрнэту — шляху, па якім спрабуюць ісці многія ўсходнія краіны, уключаючы Кітай, КНДР і Расію. Днямі больш за 60 дзяржаў, у тым ліку ЗША і краіны ЕС, падпісалі сваю дэкларацыю аб будучыні інтэрнэту. Яе ўжо назвалі «заходняй канцэпцыяй» развіцця сеціва і супрацьпастаўляюць «суверэннаму інтэрнэту». Мы вырашылі зазірнуць у дэкларацыю і паглядзець, якой жа бачаць будучыню сусветнай павуціны на Захадзе.
  • Ад масажысткі да бухгалтара. Незвычайныя прафесіі, якія засвоілі знакамітыя беларусы Пра такія цікавосткі нам не расказвалі ў рамках школьнай праграмы, але гэта была сапраўдная рэчаіснасць. Нашы зоркі літаратуры і мастацтва не заўжды пісалі вершы, паэмы ці стваралі партрэты. Многія з іх не паходзілі з заможных сем'яў, і патрэба ў грошах у пэўны момант прымушала іх абіраць самую розную працу (часам вельмі нечаканую), каб хоць неяк зарабіць і пракарміцца.
  • Чып і Дэйл, дыназаўры і «Зорныя войны». Што паглядзець у траўні Кінатэатральныя прэм'еры зусім сцішыліся. Сусветныя студыі адмаўляюцца ад пракату новых блокбастараў у нашай краіне. Гэта азначае, што ў траўні мы не ўбачым як мінімум «Топ Ган: Мэверык» і «Доктар Стрэндж: У мультысусвеце вар'яцтва». Ратуюць толькі стрымінгавыя сэрвісы, таму гэтым разам амаль усе навіны пра іх.
  • «Быў рэкорд — €300 за месяц». Што цяпер з «камуналкай» у Літве, Польшчы і Латвіі У канцы мінулага года ў свеце выраслі цэны на энерганосьбіты, яшчэ больш штарміць эканоміку многіх краін гэтай вясной. У такі час любяць расці тарыфы на камунальныя паслугі, асабліва тыя, што звязаны з газам і электрычнасцю. Мы вырашылі паглядзець, колькі зараз плацяць за «камуналку» нашы суседзі ў Літве, Польшчы і Латвіі, дзе кошты шмат у чым рэгулююцца рынкам.
  • Топ-5 псеўданавуковых міфаў, у якія ўсе чамусьці вераць Няхай не ўсе, але вельмі многія людзі жывуць у палоне скажоных уяўленняў аб свеце. Не так ужо важна, склаліся яны пад уплывам тэлевізара, кіно ці не вельмі прадуманых кніг, але факт застаецца фактам — некаторыя псеўданавуковыя «факты» так моцна заселі ў галаве, што паверыць у іх безгрунтоўнасць няпроста. Сёння развянчаем пяць самых адыёзных і ўкаранелых міфаў.
  • Вашчэвень, драпуза, куські. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Нашы продкі ведалі, як сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях, таму маем актуальны напамін: паміраць збірайся, а жыта сей. Што б ні адбывалася, а сезон град нас сёлета, відаць, не міне. У сённяшнюю публікацыю трапілі назвы розных частак угоддзя каля дома ці лецішча, а таксама прылад працы. Акрамя таго, падрыхтавалі для вас бонус-карту.
  • Апошні iPhone — той, што ў вас на руках? Што адбываецца з рынкам смартфонаў ва ўмовах санкцый Што будзе з рынкам смартфонаў і іншай электронікі ва ўмовах санкцый? Як сябе зараз у нашай краіне адчуваюць вендары? Якія ў іх планы? Ці праўда, што «апошні iPhone — той, што ў вас на руках»? На ўмовах ананімнасці з Onlíner пагадзіліся абмеркаваць стан галіны некалькі чалавек, добра знаёмыя з сітуацыяй знутры. Калі сцісла, то, па іх словах, пры ўмове захавання санкцый становішча складанае.
  • Каворкінг у былой легендарнай занядбанцы. Паглядзелі, што зараз унутры «Калізея» Яшчэ ў 2010-х у Мінску існавала занядбанка, якую экстрэмалы празвалі «Калізеем». Рэч у незвычайнай архітэктуры — гаворка пра круглы будынак з закручанымі па спіралі паверхамі. Грандыёзны паркінг для машын хуткай дапамогі пачалі будаваць у 1989-м, але падчас безграшоўя ён ператварыўся ў даўгабуд. Толькі ў 2011-м гмах выкупілі і з таго часу паступова ўводзілі ў строй. Цяпер там паркінг, офісы і нават каворкінг.
  • Крах калгаса Ільіча і помнік з дэтэктыўнай гісторыяй. Пабывалі на радзіме аўтара славутай паэмы «Тарас на Парнасе» «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, Што палясоўшчыкам служыў? На Пуцявішчы, у Панаса, Ён там ля лазні блізка жыў». Гэтыя радкі невялікай паэмы «Тарас на Парнасе» цудоўна ведаюць некалькі пакаленняў беларусаў. Яе некалі перапісвалі ад рукі, вучылі на памяць у школах, пераказвалі і рабілі па ёй тэатральныя пастаноўкі.
  • Нам патрэбна прырода, мы ёй — не надта. Фотапраект аб порах года Працягваем спробы не забыцца, што бывае яшчэ паралельнае жыццё. Там добра і прыгожа, няма дрэнных людзей і закрытых меж, усё адбываецца па простых і зразумелых правілах. І квітнее сон-трава. Гэтай публікацыяй мы пачынаем няспешны цыкл фотарэпартажаў пра змену пор года. Будзем фіксаваць адно і тое ж месца ў розныя сезоны. Стартуем з вясны, спадзяемся, будуць і іншыя часы.
  • Кігікаўка, швораб, весялец. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Сённяшняя публікацыя прысвечана птушкам — нягледзячы ні на што, вясна, відаць, у гэтым годзе ўсё ж будзе, чуваць яе ў парках і лясах. Знаёмцеся са зместам карт, на якіх можна пабачыць назвы і пералётных птушак, і аселых, ды бярыце лексіку па-за іх межамі для паўсядзённага карыстання.
  • Было — стала. Як мяняліся героі баевікоў Нядаўна стала вядома, што Брус Уіліс не так проста здымаўся ў прахадным трэшовым кіно. У акцёра дыягнаставалі цяжкую хваробу, якая аказвае ўплыў на кагнітыўныя здольнасці. Сёння мы вырашылі ўспомніць іншых легендарных кіназорак баевікоў 1980—1990-х і паглядзець, як яны змяніліся за гэты час. Калі памятаеце, то пра Уіліса ўжо згадвалі ў асобным артыкуле.
  • Бурштын Шродынгера. Дзе ў Беларусі водзіцца жоўты «камень» Першае правіла беларускага бурштыну: нікому не паказвай беларускі бурштын. Жыхары вёсак Лельчыцкага раёна ў зносінах з намі старанна трымаюцца гэтага запавету: «Ага, малымі па канавах шукалі. Не, нічога не знайшлі». Наогул, у тых краях зараз не да скамянелай старажытнай смалы. І чужаку з’яўляцца там непажадана.
  • Самы вялікі самалёт у гісторыі. Першы і апошні палёты ўкраінскай «Мрыі» Напрыканцы лютага ў выніку ваенных дзеянняў быў знішчаны самы вялікі самалёт у свеце — Ан-225 «Мрыя» («Мара» па-беларуску). Судна знаходзілася ў аэрапорце Гастомля на рамонце і не паспела пакінуць краіну. Сёння ўспамінаем унікальны самалёт з больш як 30-гадовай гісторыяй.
  • Выдатны пачатак. Паглядзелi першую серыю «Месяцовага рыцара» Месяцовы рыцар — не самы вядомы супергерой коміксавага сусвету Marvel. Як выявілася, дарма. Мяркуючы па першым эпізодзе новага серыяла, персанаж вельмі цікавы. Прынамсі аўтарам праекта і выканаўцу галоўнай ролі Оскару Айзеку атрымалася прыцягнуць увагу да «Месяцовага рыцара». У першую чаргу таму, што яны творча падышлі да пераносу вобраза героя на тэлеэкран.
  • Цямця, золівень, фяўра. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Гэта рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце» (вось першы, другі, трэці выпуск). Сённяшняя публікацыя прысвечана характарыстыкам чалавека — паводле ўнутранага, эмацыянальнага стану, паводзін ды знешняга выгляду. Знаёмцеся са зместам карт і бярыце лексіку па-за іх межамі для папаўнення слоўнікавага запасу і паўсядзённага карыстання.
  • «Скінулі $16,5 тысячы па курсе». Паразмаўлялі з мінчанамі, якія прадалі кватэры за апошнія тры тыдні Роўна месяц таму на тэрыторыі Украіны пачаліся ваенныя дзеянні, якія памянялі планы вялізнай колькасці людзей. Вядома, сітуацыя закранула і беларусаў. За апошні тыдзень лютага попыт на мінскае другаснае жыллё скараціўся на 30%, сарваліся многія ўзгодненыя ўжо здзелкі, а цэны пачалі зніжэнне. Разам з тым некаторыя здолелі прадаць кватэры нават у гэты няпросты час.
  • Угораш, каты, нюнькі. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Акрамя асноўнай мэты праекта — паказаць разнастайнасць народнага слова, асобная ўвага аддаецца нейтральным словам па-за межамі карт, каб не адпудзіць сучаснага чытача архаізмамі ці гістарызмамі і зрабіць публікацыі ў пэўным сэнсе карыснымі для папаўнення слоўнікавага запасу.
  • Ядрана, тляна, лжа. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Ці знойдзе час звычайны беларус, не звязаны з мовазнаўствам, на вывучэнне народных скарбаў, старанна сабраных навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках? Не такія ўжо мы аптымісты, каб станоўча адказаць на гэтае пытанне, таму перад вамі другі выпуск пазнавальнай рубрыкі «Багацце на карце» пра дыялекты.
  • Беларус выратаваў Эрмітаж ад бяды і застаўся невядомым 15 чэрвеня 1985 года літовец Бронюс Майгіс здзейсніў акт вандалізму ў Эрмітажы: ён выліў на карціну Рэмбранта «Даная» слоік кіслаты і два разы пырнуў палатно нажом. Майгіса хутка затрымалі і неўзабаве прызналі псіхічна хворым, адправіўшы на прымусовае лячэнне. Карцінай заняліся найлепшыя рэстаўратары Саюза, але нават пры такім раскладзе на аднаўленне пайшлі доўгія 12 гадоў.
  • «Аднойчы проста не ўлез у шорты і пайшоў у залу — скінуў 50 кілаграмаў». Як за дзевяць месяцаў таўстун стаў качком На піку атлусцення цяпер 28-гадовы Максім Бычкоў важыў 135 кілаграмаў. Як прызнаецца хлопец, ад лішняй вагі ён пакутаваў усё жыццё, як вынік — упала самаацэнка, падскочыў ціск, а вера ў тое, што ён зможа калісьці схуднець, і зусім знікла. Аднак варта было яму аднойчы раззлавацца падчас прымеркі, як усё перайначылася. Цяпер цела Максіма нагадвае фігуру Апалона: шэсць кубікаў прэса, аб’ёмны біцэпс і рэльеф, якому шмат хто пазайздросціць.
  • «У сутарэннях пахаваны манахі». Паглядзелі на вежы і падвалы касцёла ў Будславе пасля вялікага пажару «Вышыні баюся, таму ўніз глядзець не буду», — з усмешкай прамаўляе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Нягледзячы на гэта, раз на два дні ён падымаецца на вяршыню правай вежы касцёла ў Будславе, каб завесці гадзіннік. Механічны хранометр, зроблены ў XVIII стагоддзі, у адказ на ўвагу да сябе адлічвае гадзіны і хвілі, а тыя мала-памалу складаюцца ў стагоддзі. Пасля пажару 11 мая 2021 года вядомы храм паціху страсае попел з плячэй.
  • Багацце на карце. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі Ці знойдзе час звычайны беларус, не звязаны з мовазнаўствам, на вывучэнне народных скарбаў, старанна сабраных навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках? Не такія ўжо мы аптымісты, каб станоўча адказаць на гэтае пытанне, таму вырашылі запусціць пазнавальную рубрыку пра дыялекты. Акрамя асноўнай мэты — паказаць разнастайнасць народнага слова, акцэнт будзе рабіцца на нейтральных лексічных адзінках па-за межамі карт, каб не адпудзіць сучаснага чытача архаізмамі ці гістарызмамі і зрабіць публікацыі ў пэўным сэнсе карыснымі для папаўнення слоўнікавага запасу.
  • Расказваем, дзе раней харчаваліся, адпачывалі жыхары Мінска і якія рэстараны былі самымі папулярнымі Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць, яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран і якія стравы там падавалі? Аб гэтым і не толькі ў межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы пагутарылі з гісторыкам, вядоўцам тэлеграм-канала «Батыскаф гісторыка» Антонам Дзянісавым.
  • Чаго-чаго стромінг? Спрабуем самыя агідныя кансервы на планеце Сёння ў нашы рукі патрапіла бляшанка славутага селядца па-шведску — сюрстромінга. Гэта адна з самых вядомых страў на планеце, бо, перш чым пакаштаваць рыбку, трэба вытрымаць пах, здольны адправіць у накаўт абсалютна любога не шведа. Нават японцы, у якіх ёсць свая «тухлая рыба» кусая, прызналі, што шведскі далікатэс б’е па нюху нашмат мацней.
  • Блін за пазухай і прабежкі каля могілак. Як нашыя продкі варажылі на каханне Хутка Дзень усіх закаханых, а значыць, у паветры лунаюць рамантычныя флюіды. І хаця гэты дзень мае значэнне толькі для сучаснікаў, мы вырашылі згадаць, як спакон вякоў беларусы і беларускі спрабавалі даведацца пра будучыню і дзе шукалі дапамогі, каб прыняць важныя рашэнні.
  • Жонка нарадзіла — і памерла ад COVID, застаўся з трыма дзецьмі. Гісторыя зруйнаванага жыцця Ні ў якой статыстыцы па смяротнасці ад каранавіруса не адаб’юцца рэальныя маштабы трагедыі, што хаваюцца за кожным канкрэтным выпадкам. Вось за дзень паказчык узрос на 15 — на фоне мільёнаў жыхароў краіны колькасць невялікая. Але калі змяніць ракурс: была шчаслівая сям’я, трое дзяцей, муж і жонка. І раптам адным паменшала... Гучыць зусім інакш, пагадзіцеся.
  • Было — стала. Мінск 50 гадоў таму са спадарожніка: Няміга без Вострава слёз, Кастрычніцкая без Палаца Рэспублікі Як выглядаў Мінск паўстагоддзя таму? Многіх сучасных адметных аб’ектаў у той час не існавала. Ніякага Палаца Рэспублікі, Нацыянальнай бібліятэкі. Не было звыклага будынка Камароўкі, нават Востраў слёз яшчэ не пабудавалі. Onlíner узброіўся здымкамі з вышыні, зробленымі з розніцай у 50 гадоў, каб нагадаць, як істотна змяніўся горад.
  • «Хацелася кіберпанка, а не будзённасці». Хлопец з Вілейкі ўклаў $5,5 тысячы, каб гатаваць хот-догі ў глыбінцы Вецер кідаецца снежнымі камякамі, здзімае шапкі і высільваецца, каб адарваць зайцу вуха. Але нічога не выходзіць: заяц трывала стаіць на вяршыні фуд-трака і не збіраецца здавацца — планы ў яго вялікія, яшчэ трэба карміць Вілейку і наваколле. Мы трапляем у Rabbit House, дзе просты хлопец, не зважаючы на будзённасць і маркоту, ладзіць свой бізнес.
  • Дабудаваў тэатр і пусціў трамваі. Расказваем пра легендарнага мэра Мінска Караля Чапскага Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый да нас вярнуўся ўжо традыцыйны праект «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога расказваем пра беларускую гісторыю і культуру ў фармаце падкастаў. 2022 год мы пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш прывабнае.
  • «Што Беларусі рабіць з курэннем? Уздыміце цэны ў некалькі разоў». Ісландцы — топ: абрынулі лічбы па шкоднай звычцы і выйшлі ў лідары Еўропы Ісландскі цуд палітыкі здароўя: галоўнымі ўтваральнікамі дыму/пары цяпер сталі гейзеры і вулканы. У пачатку нулявых на востраве было каля 90 тысяч курцоў. Толькі ўсяго, так? Беларусь налічвае амаль 2,5 млн. Але і там, і там гэта прыкладна чвэрць насельніцтва. Як мяркуецца, у 2023 годзе колькасць курцоў у Ісландыі зменшыцца ў 5 разоў. І нават цяпер у гэтай краіне паліць толькі адзін са ста падлеткаў. Што ж адбылося?
  • Без сподняй бялізны, але ж з парыкамі і ласінамі. Як апраналіся нашы продкі Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, якое адзенне насілі нашы продкі (моднікі і не толькі). Аказалася, што гэтая гісторыя — не проста пра рэчы, а пра саслоўную няроўнасць. З матэрыялу мы даведаемся, што ў некаторыя часы простым людзям нельга было выкарыстоўваць шаўковыя тканіны і нават пурпурны колер — за гэта давалі штрафы (дзякуй богу, што не забівалі!). Таксама распавядзём, як мянялася мода сярод шляхты і сялян.
  • «1000 еўра адкладаю, на 500 рублёў жыву». Беларус строга эканоміць дзеля запаветнай мэты Ці можна з марнатраўца ператварыцца ў чалавека, здольнага абыходзіцца мінімумам рэчаў? Сваю гісторыю нам распавёў Сяргей: ён вырашыў строга ашчаджаць грошы, каб назбіраць на кватэру. Пры заробку €1300 на жыццё мужчыну стае каля 500 рублёў, і ён плануе жыць у такім рэжыме самае меншае два гады. Ці вытрымае? Праверым.
  • «Будзь пракляты той дзень». Купіў Alfa Romeo GTV і пашкадаваў на ўсё жыццё Сітуацыі, калі хтосьці набыў аўтамабіль і пасля моцна пашкадаваў аб гэтым, — зусім не рэдкасць. Магчыма, адных расчаравала надзейнасць машыны. Другія на справе пераканаліся ў нізкай практычнасці сваёй пакупкі. Камусьці непрымальнымі здаліся іншыя характарыстыкі. У мяне ёсць уласная гісторыя — аповед пра мой нешчаслівы «раман» з Alfa Romeo GTV 1997 года выпуску.
  • Адкуль такія цэны? Разбіраем па капейках кубак кавы Часам здаецца, што мы ачарсцвелі і нас нічога не здзіўляе. Хіба што вось гэтыя лічбы на цэнніках, якія раз-пораз незапланавана ўгрызаюцца ў нашы кашалькі. Дзесьці ва ўтапічным свеце цэннікі адліты як мінімум з бронзы і намертва прывараны (каб нікому не заманулася іх мяняць). У рэальнасці ж ёсць інфляцыя, каранавірус і іншыя штурхачы коштаў уверх. У гэтым матэрыяле разбіраем на капейкі ўсё, што бачым. І першым праводзім «ускрыццё» кубка кавы.
  • «Устаю а пятай раніцы, прыходжу дадому ў 23». Гісторыі беларусаў, для якіх выхадныя і адпачынкі — раскоша На гэты Новы год беларусам выпала надзвычай мала выхадных: ва ўсім вінавата святочная субота 1 студзеня. Адпачнулі два дні — і досыць, пара за працу. Адмыслова для тых, каму вяртацца ў звыклае рэчышча цяжка (і вельмі хочацца сябе пашкадаваць), мы запісалі гісторыі працаголікаў. Так атрымалася, што нашы героі гадамі жывуць без паўнавартасных выхадных ці адпачынкаў. «Дзеля чаго?» — не пасаромеліся запытацца мы.
  • Вясковы настаўнік пра новае пакаленне і заробак у 1200 рублёў Сар’я замецена снегам. У гэтай драбнюткай вёсцы на мяжы з Латвіяй афіцыйна значацца паўтысячы чалавек, але шмат хто даўно з’ехаў. І ўсё ж у любым турыстычным гайдзе па Беларусі вы пэўна знойдзеце сар’янскі старадаўні касцёл з чырвонай цэглы — дзякуй шляхцічу Ігнату Лапацінскаму і прускаму архітэктару Густаву Шахту. Дзяніс Казлоў, 27-гадовы настаўнік гісторыі, бадай штодня заводзіць свой старэнькі брынклівы Ford і праязджае 21 кіламетр з Верхнядзвінска ў Сар’ю. Для чаго ён гэта робіць? Анягож накіраваўся сюды, на «край свету», дзеля трыццаці хлапчукоў і дзяўчынак?..
  • «20 гадоў працаваць на кватэру — абсурд». Мінчанін пабудаваў дом са свірна і жыве на хутары ўжо 4 гады Шчыра кажучы, мы ехалі да Алега з доляй скепсісу. Усё, што ведалі, — паспяховы бізнесмен, які адмовіўся ад звыклага ладу жыцця, стабільнага даходу, купіў свіран на беразе невялікага возера і з’ехаў у глуш, каб «радавацца простым рэчам і рабіць людзей навокал шчаслівейшымі». «У чым падвох?» — разважалі мы ў дарозе, тым больш што ехаць у Навасады з Мінска няблізка. Пазней і сам герой прызнаецца: размовы «пра секту» яму знаёмыя. Аднак чапляць ярлыкі — не наша гісторыя.
  • Рок-зорка з-пад Шчучына: адкрываў Алімпіяду, ім захаплялася Марлен Дзітрых, а цяпер яго песню спяваюць футбольныя фаны Беларускія вёскі і невялічкія мястэчкі — месцы дзіўныя, сакральныя. Колькі яны далі свету знакамітых мастакоў, пісьменнікаў, што ўзбагацілі сусветную культуру, не пералічыць на пальцах дзвюх рук. Сярод іх — і знакаміты рок-музыкант Чэслаў Немэн.
  • Як нашы продкі святкавалі Новы год і Каляды Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, калі жыхары нашай краіны сталі святкаваць Новы год і Каляды, а таксама пачалі калядаваць. Ці праўда, што раней новы год пачынаўся не з 1 студзеня? Адкуль з’явілася традыцыя ставіць ёлку? Якія стравы ставілі на стол падчас зімовых свят?
  • Прыгожая традыцыя восені: беларускія каталікі з лампадкамі і свечкамі ўшаноўваюць памерлых Напачатку лістапада каталікі асаблівым чынам шануюць памяць спачылых сваякоў і блізкіх. Наведваюць могілкі, прыгадваюць памерлых, моляцца і пакідаюць каля помнікаў і крыжоў запаленыя лампадкі і знічы, пераўтвараючы вечаровую прастору ў залаціста-чырвонае мора агеньчыкаў. Каб зразумець сутнасць і асаблівасці традыцыі, мы наведалі некалькі вёсак у Заходняй Беларусі і прывезлі колькі чулых і атмасферных гісторый.
  • 130 гадоў таму нарадзіўся Максім Багдановіч. Якія мясціны ў Беларусі звязаны з паэтам? 130 гадоў таму нарадзіўся Максім Багдановіч — наш паэт, непахісны рамантык, без якога проста немагчыма ўявіць беларускую літаратуру і наогул культуру. Некалькі пакаленняў беларусаў зачытваліся яскравымі вершамі «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» і працягваюць цытаваць ягоныя творы. Іх можна дэкламаваць у коле сяброў, на спатканні з каханай, дзецям перад сном, спяваць і нават пераўтвараць у рок-балады.
  • За здраду мужу — смяротнае пакаранне. Секс i зносiны ў жыццi нашых продкаў Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, як нашы продкі гаварылі пра секс, ці існавалі тэмы, якія сорамна было абмяркоўваць, а таксама аб заканадаўчым рэгуляванні палавых стасункаў. Ці была прадугледжана адказнасць за згвалтаванне жанчыны? А за здраду мужу ці жонцы? Ці была легалізавана прастытуцыя ў ВКЛ і Расійскай імперыі? Чытайце ў першай частцы гісторыі сексу беларусаў.
  • «Людзей маглі абліваць халоднай вадой ці пабіць палкамі». Як змянялася стаўленне нашых продкаў да псіхічнага здароўя Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, як развівалася (?) і змянялася стаўленне нашых продкаў да псіхічнага здароўя. Як абыходзіліся з людзьмі, небяспечнымі для грамадства, да з’яўлення псіхіятрычных лякарняў? Ці былі ў тыя часы неўрозы і дэпрэсіі і што з гэтым рабілі? Пра гэта і не толькі распавядзём у сённяшнім займальным тэксце.
  • «З пахмелля Радзівіл прыгаварыў Паца да смяротнага пакарання!» Ці заўсёды беларусы былі пітушчай нацыяй і як складвалася культура ўжывання алкаголю Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, якія стасункі нашы продкі мелі з алкаголем. Хто піў больш — сяляне ці шляхта? Ці часта на беларускіх землях людзі хварэлі на алкагалізм? І ці зашмат было «п’яных» надзвычайных здарэнняў?
  • Тэст: адгадайце прапушчанае слова ў беларускім вершы Амаль 500 гадоў таму ў кракаўскай друкарні выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». Аднайменную паэму ён напісаў на латыні, але ж у ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паводле літаратуразнаўцаў, Мікола Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. З гэтай нагоды мы вырашылі стварыць для вас тэст на веданне беларускай паэзіі. Паехалі!
  • Маскі з жабінай ікры і попел замест зубной пасты. Як нашы продкі падтрымлівалі асабістую гігіену Сёння мы адкрываем цыкл публікацый пра побытавую гісторыю беларусаў. Пачынаем гэтую серыю з таго, як нашыя продкі мыліся без мыла, шампуняў і геляў для душа, як чысцілі зубы, а таксама якім чынам жанчыны ратаваліся падчас менструацыі. Яшчэ мы даведаемся, навошта дзяўчаты ўмываліся адварам з ластаўчыных гнёздаў і для чаго выкарыстоўвалі жабіну ікру.
  • «Было люба мне ў Цхалтуба». Як Купала закахаўся ў грузінку і што было з яе лёсам далей — успаміны родзічаў грузінскай музы Грузія для Янкі Купалы — асаблівая старонка кнігі яго жыцця. Тут паэт не толькі сустракаўся з калегамі-пісьменнікамі на нарадах, лячыўся ў санаторыі і падарожнічаў па краіне, але ж і сустрэў у свае 50 «з хвосцікам» сапраўдную музу — Эліко Метэхелі, урача санаторыя ў мястэчку Цхалтуба. Купала прысвяціў гэтай жанчыне адзін з самых «салодкіх» паэтычных твораў — «Генацвале».
  • Дзядуля-Перамога. Гісторыя беларускага ветэрана, які выратаваў 300 дзяцей і выжыў на перадавой Сталінграда Аляксандр Корсак жыў у ціхім зялёным раёне побач з метро «Усход». Прачынаўся рана, а ў сонечны дзень любіў пасядзець ля вакна. Калі сонца хавалася за дахамі суседніх дамоў, дзядуля тупаў на кухню i гатаваў сняданак. У вокны зазіралі бярозы, іх Аляксандр Якаўлевіч пасадзіў 40 гадоў таму. Паснедаўшы, ён выходзіў з дому і клыпаў да метро. «Дзівак стары, і чаго яму не сядзіцца?» — думаў, імкліва пралятаючы, горад. Гораду ж няўцям, што гэты стары — дзядуля-Перамога.
  • Варшава — Нью-Ёрк — Лохаўшчына. Як беларуская пара задарма аб'ездзіла паўсвету, а пасля купіла дом за $1800 у беларускай вёсцы Жэня сядзела ў пераходзе і забаўляла ньюёркцаў ігрой на скрыпцы. Хтосьці прабягаў міма, а хтосьці спыняўся і шчодра расплачваўся за сваю слабасць. Рамантык, які ўцягнуў дзяўчыну ва ўсё гэта, тым часам зарабляў чаявыя ў ціхім рэстаранчыку на Брайтан-Біч і ўдыхаў жыццё амерыканскага эмігранта. Зараз яны сядзяць на падлозе простай беларускай хаты — чарговай кропкі іх вечнага аўтаспыну — і разважаюць пра тое, што Мінск — не панацэя, а жыццё за яго межамі — зусім не прысуд.
Над циклом статей работали:

Тэкст і фота: Onliner

Пераклад: Вiкторыя Голубева

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
© 2001—2019 Onliner.by