Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Библиотека Onliner

Onliner па-беларуску

Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onliner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас ёсць магчымасць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы перакладаем з рускай мовы некалькi найцікавейшых тэкстаў і змяшчаем іх на гэтай старонцы.  Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы

  • У Віцебскай вобласці свіння знайшла скарб? Правяраем легенду і рушым на пошукі таямнічых артэфактаў Гісторыкі і даследчыкі часам любяць паўтараць, што Беларусь — краіна скарбаў. Вядома, да гэтага можна ставіцца са скепсісам, але за апошнія 200 гадоў на нашых землях знойдзена больш за тысячу розных скарбаў. Гэтая тэма ўвесь час цікавіць прэсу, а людзі і сёння распавядаюць легенды ды байкі пра страчаныя каштоўнасці Напалеона, зніклых залатых апосталаў Радзівілаў і курганы-валатоўкі. Разам з А1 пабывалі ў такіх таямнічых месцах, сустрэліся з чалавекам, што асабіста знайшоў скарб, а яшчэ пагутарылі з экспертам пра тое, ці ёсць у гэтых легендах праўда або тут адна выдумка.
  • «Няма пчалы — няма чалавека». Як палескі бортнік больш за 20 гадоў змагаецца за знікаючую пароду пчол Бортніку Сяргею Герману 54 гады, 20 з якіх ён прысвяціў барацьбе за жыццё знікаючай палескай пчалы. «А чым яна адрозніваецца ад... любой іншай?» — спытаем мы, а Сяргей пачне цярпліва тлумачыць. Але гэта крыху пазней, на іншым беразе. А пакуль мы на гэтым — у вёсцы Перароў, што ў Гомельскай вобласці. Пад нагамі і вакол бязмежнае і цудоўнае Палессе. Дзесьці за драўлянымі хаткамі і платамі, уздоўж якіх шпацыруюць групкі рознакаляровых курэй, Прыпяць.
  • Беларуска жыве ў Новай Зеландыі і вучыць тысячы людзей унікальнай палескай мове Пасля прачытання ўсялякіх топаў «лепшых краін» здаецца, што Новая Зеландыя наогул не сапраўдная. Гэта не краіна, а кімсьці складзеная казка. Як пішуць, гэта самае прыгожае, самае бяспечнае і самае экалагічна чыстае месца ў свеце. Тут можна пакатацца на лыжах па снезе і на сёрфе па хвалях у адзін і той жа дзень. Тут жывуць фермеры-мільянеры з уласнымі верталётамі, якія зарабілі вялізныя багацці на плантацыях ківі. Хобіты з «Уладара пярсцёнкаў» жывуць таксама тут.
  • «Ніхто не адарваны ад зямлі». Вось так продкі адзначалі збор ураджаю Працягваем наш цыкл «Этнакалекцыя Onlíner», у межах якога апавядаем пра цікавыя і яскравыя беларускія народныя абрады. Летам мы выбраліся на сапраўднае Купалле, завіталі на лакальнае свята «У Пласток на квасок» пад Любань, а напрыканцы верасня пабывалі пад Радашковічамі на Багачы, які сімвалізуе завяршэнне збору ўраджаю. У народзе абрад даўно знік: ён не праводзіцца ў вёсках, але Студэнцкае этнаграфічнае таварыства аднавіла яго і з 2013-га штогод ладзіць у філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы. Мы пабывалі на Багачы і прывезлі адтуль каларытную замалёўку — з танцамі і запамінальнымі спевамі.
  • «Мужыку здалося, што з возера анаконда вылезла». Едзем на поўнач Беларусі шукаць вадзянога монстра На дне далёкіх і непраходных балот ціха сядзіць і чакае сваю здабычу тоўсты багнік, дзесьці пралятае таямнічы цмок, а ў падпечку адпачывае барадаты і касматы дамавік... Беларусы здаўна з любоўю і трапятаннем засялялі наваколле разнастайнымі міфічнымі істотамі накшталт духаў і таямнічых монстраў. Іх шанавалі, асцерагаліся, прыдумлялі пра іх байкі і легенды, нават прыносілі ім дары.
  • Труба ды справа. «Неяк знайшоў павука ў саксафоне. Уявіце, чаго ён наслухаўся...» Наўпрост рабіць тое, што падабаецца, можа дазволіць сабе не кожны. Толькі той, чыё «хобі» сапраўды патрэбна людзям. Калі ўсё сышлося і ты робіш справу дзеля ўласнага задавальнення — грошы, слава, меркаванне іншых маюць другасную ролю (аднак не апошнюю).
  • Шукаем недалёка ад Мінска чортавы валуны і таямнічыя горы. Трып па Беларусі, якую вы не ведалі З чым-чым, а вось з фантазіяй у нашых продкаў усё сапраўды было ў парадку. Яны не толькі стварылі вакол сябе цэлы свет казачных персанажаў (ад лесавікоў да дамавых і нават вужыных каралёў), але і абагаўлялі вялізныя камяні, надзялялі магічнай сілай лясы і мясцовыя горы. А яшчэ гэтыя гісторыі абавязкова атрымлівалі прыгожую абгортку з міфаў і легенд, у якія сёй-той верыць нават і дагэтуль. Сумесна з А1 мы выправіліся ў чарговую вандроўку па Беларусі, пра якую вы не ведалі. Паблукалі вакол таямнічай Сіняй гары і запісалі расповед пра тое, як людзі хадзілі да Чортавага каменя чаравікі правіць. І што з гэтага атрымалася.
  • Капусны расол, грыбы, крупы — і такі бывае квас. Як у цэнтральнай Беларусі са смакам адзначаюць свята народнай стравы У жніўні пошукі адметных абрадавых дзей, што ладзяцца не для галачкі і гадавых справаздач, прывялі нас у вёску Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта тут ужо ў шосты раз прайшло рэгіянальнае свята народнай стравы «У Пласток на квасок». Так, менавіта стравы, бо квасам у гэтай мясцовасці называюць не салодкі напой, а нешта накшталт кіславатага супу — духмянага і непаўторнага, як нашыя ўспаміны пра канікулы ў бабулі на вёсцы.
  • Мы такога яшчэ не бачылі! Як на поўначы Беларусі святкуюць сапраўднае Купалле Ці можа сёння Купалле быць нечым большым за прывычны набор з вянкоў, вогнішча і карагода? Іншымі словамі, ці існуе цяпер магчымасць адчуць усю глыбіню старадаўняга свята нароўні з нашымі продкамі? Аўтэнтыку мы паспрабавалі знайсці ў геаграфічным цэнтры Еўропы — у вёсцы Шо Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, на беларускім Паазер’і. Менавіта тут, на аграсядзібе «Запаведны востраў», полацкі фальклорны гурт «Варган» ужо каторы год ладзіць святкаванне сапраўднага Купалля. Прабылі там на мінулых выхадных з вечара да самай раніцы і цяпер дзелімся ўражаннямі.
  • Апантаныя. Маша ды яе метал: рыхтавалася ў касманаўты, стала кавалём Можна вечна глядзець на агонь, ваду і апантанага чалавека. Такія людзі не заўжды заметныя, часам занадта сціплыя. У адрозненне ад некаторых іншых — напышлівых ды надзвычай эфектных — ціха робяць нешта прыгожае, карыснае, цікавае. Мы знайшлі такіх. Сёння пачынаем фотапраект «Апантаныя». У ім не мае быць нічога лішняга: героі ды іх простыя словы.
  • «Бачыла змяю з рагамі — ледзь уцякла». Едзем на поўдзень Беларусі па слядах вужынага караля ...І тут з-пад карэнішча выпаўз велізарны вуж з каронай на галаве і ў лясную глухмень павёў за сабой дзясяткі шыпячых змей. Гэтая сцэна, падобная на нейкае казачнае трызненне, можа падацца вельмі дзіўнай і прымусіць асабліва ўражлівых палезці ў соннік. Але ў падобны сюжэт са змяіным царом рэальна верылі нашы продкі і лічылі, што сустрэча з ім можа прынесці поспех і шчасце. Што цікава, некаторыя людзі ўпэўнены, што яшчэ адносна нядаўна сустракалі «дзіўных» змей. Мы працягваем наш цыкл з А1 пра легенды Беларусі. Гэтым разам адправіліся ў супольны трып па старэнькіх беларускіх вёсках. Запісалі парачку напаўмістычных гісторый, у якіх праўду і фантазію раздзяліць праблематычна. Тым яны і прыгожыя!
  • «Менеджары Prada былі ў захапленні ад таго, што мы робім». Гэтыя беларусы ствараюць дарагія эксклюзіўныя сумкі Быць першаадкрывальнікамі няпроста: няма ў каго падгледзець ідэю, незразумела, у каго вучыцца. Іван і Марына Еўжыкі сцвярджаюць, што яны першымі сталі рабіць сумкі з устаўкамі з дрэва і эпаксіднай смалы з сухацветам. Ніякай спецыяльнай адукацыі ў іх не было: яна маркетолаг, ён вясельны фатограф. Яны так моцна марылі стварыць сваю майстэрню, што ў іх усё атрымалася. Іх сумкі купляюць не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце (падлічана: свае вырабы сямейная пара адправіла ў 37 краін). Пра свой шлях стваральнікі Feeling Trees распавялі ў інтэрв’ю Onlíner.
  • Гэта машына часу: прыпынак — канец 1950-х. Зноў глядзім альбомы мінчукоў Працягваем збіраць вашыя старыя фотаздымкі і цешыцца, колькі цікавага мы разам ужо адшукалі. Сёння прагуляемся па Мінску сярэдзіны і канца 1950-х разам з сям'ёй Крамко. Тут каларытны барак каля Акадэміі навук, даўно забытая бетонная скульптура з дворыка БДУ і не толькі.
  • Што паглядзець у ліпені. Топ-10 новых фільмаў і серыялаў У ліпені будзе шмат не толькі зусім новых фільмаў і серыялаў, але і працягаў. Таму адзначайце ў календарах даты выхаду другой паловы трэцяга сезона «Ведзьмака» (27 ліпеня), другога сезона «Добрых знакаў» (з 28 ліпеня) і «Падмурку» (з 14 ліпеня). А яшчэ 24 ліпеня пасля 11-гадовага перапынку пачнуць паказваць новы сезон легендарнага мультсерыяла «Футурама». Далей жа засяродзімся на навінках кіно і серыялаў.
  • Як аднаўлялі Мінск. Паглядзелі фота з архіва — там шмат знаёмых вам будынкаў Зусім нядаўна Onlíner успамінаў, як вядомыя ўсім вуліцы беларускай сталіцы выглядалі падчас вайны. 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска, нагадаем, як горад адбудоўваўся. Здымкі, што захоўваюцца ў Белдзяржархіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, з намі разгледзела кандыдат гістарычных навук Людміла Масейчук, супрацоўніца архіва. Каб зразумець, з чым мелі справу людзі, якім давялося аднаўляць Мінск, трэба зноў акунуцца ў фота, зробленыя падчас акупацыі і пасля вызвалення горада.
  • Патанулы горад і русалкі ў бікіні. Зганялі на возера Свіцязь Надвор’е шэпча: лета не для працы. Кіўнулі ў адказ і паляцелі на Свіцязь, адно з самых прыгожых і таямнічых азёр краіны, каб разам з А1 стартаваць праект, прысвечаны легендам беларускіх мястэчак і гарадоў. Містычных гісторый вакол Свіцязі хапіла б на чарговую серыю «Сакрэтных матэрыялаў». Але Адам Міцкевіч зарыфмаваў гэтыя сюжэты нашмат раней, чым нарадзіліся Фокс Малдэр і Дана Скалі. Усё вывучылі і распавядаем!
  • «Гэта наш адказ на пытанні „Хто мы?“, „Дзе нашы карані?“» Як дзве жанчыны рухаюць у масы народную вышыўку Напэўна, кожны з нас, бываючы ў дзяцінстве ў гасцях у бабулі, бачыў прыгожа вышытыя ручнікі і насценныя дываны. Кветкі, арнамент, мудрагелістыя ўзоры — хіба можна ўявіць вясковы побыт без усяго гэтага? Сёння старажытную тэхніку вышыванкі можна ўбачыць не толькі ў старых хатах, але і на вуліцах горада — на заплечніках, адзенні, сумках. Расказваем пра дзвюх апантаных жанчын, якія рухаюць у масы народную вышыўку і імкнуцца на гэтым крыху зарабіць.
  • Багдановіч ці Танк? Праверце, як добра ведаеце беларускую літаратуру Запускаем наш чарговы тэст, прысвечаны беларускай літаратуры. Гэтым разам прапануем вызначыць аўтараў вершаваных твораў. У алгарытме ўсё даволі лёгка: чытаем невялічкі тэкст і выбіраем аўтара. Пачынаем!
  • Гэтае «Чорнае люстэрка» разбілася. Паглядзелі шосты сезон знакамітага серыяла «Чорнае люстэрка» даўно і заслужана заняло сваё месца сярод самых вядомых сусветных серыялаў. Гледачоў заўсёды (прынамсі да пятага сезона) падкупляў сплаў дзёрзкай сатыры на ўплыў інфармацыйных тэхналогій, навукова-фантастычнага антуражу і актуальнага парадку дня. На жаль, але, здаецца, да шостага сезона праект усё ж страціў большасць козыраў.
  • Ніякіх братоў Люм'ер. Як таямніча знік сапраўдны вынаходнік кіно У верасні 1890 года, за пяць гадоў да трыумфу братоў Люм'ер, імпазантны француз Луі Лепрэнс адправіўся наведаць брата перад доўгачаканай паездкай у Лондан. Ужо быў сабраны багаж, які ўключаў у сябе чароўны апарат для здымкі фільмаў, некалькі прыкладаў з рухомымі карцінкамі і пачак дакументаў для патэнтаў. Лепрэнс стаяў на парозе сусветнай вядомасці. Ён павінен быў увайсці ў гісторыю як вынаходнік кіно. Луі сеў у цягнік і… знік. Ніхто яго больш ніколі не бачыў, а лаўры першапраходцаў дасталіся іншым.
  • Назад
Над циклом статей работали:

Тэкст і фота: Onliner

Пераклад: Вiкторыя Голубева

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
  • Настройка cookies
© 2001—2019 Onliner.by