Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Библиотека Onliner

Экспедыцыя Onliner

Што адкажа далёкі ад мовазнаўства чалавек, калі спытаць у яго пра беларускія гаворкі? Напэўна, падзеліцца сваім разуменнем усюдыіснай цяпер трасянкі і ўспомніць пра палескіх старажылаў, якія гавораць на малазразумелай сумесі беларускай і ўкраінскай моў. Насамрэч усё куды больш складана і адначасова цікава, дастаткова толькі капнуць глыбей.

  • Вывучаем багацце гаворак Міншчыны На тэрыторыі Беларусі вылучаюцца два дыялекты (буйныя аб’яднанні гаворак) — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі праходзіць шырокая паласа гаворак, якія называюць сярэднебеларускімі. Як і заходнепалескія гаворкі, з-за сваёй неаднароднасці яны не аб’ядноўваюцца ў асобны дыялект. Адрозненняў паміж усімі гэтымі ўтварэннямі шмат, пра што напісаны цэлыя кнігі і нават артыкулы ў абедзвюх беларускіх Вікіпедыях.
  • Вывучаем багацце гаворак Віцебшчыны Для другой экспедыцыі ў рамках сумеснага з А1 праекта «Мова» была выбрана Віцебская вобласць — беларускі паўночны край, які мае багатую гісторыю і адметныя моўныя асаблівасці. Гэтым разам мы ўскладнілі сабе задачу і засяродзіліся не толькі на адрозненнях у лексічным складзе абранай пары вёсак, але і на ўнікальнасці асобных мясцовых слоў. Гэта значыць, пытанні былі падабраны такім чынам, каб, адказваючы на іх, інфарманты называлі словы, якія характэрны толькі для захаду або ўсходу Віцебшчыны і не ўласцівы астатнім гаворкам на тэрыторыі Беларусі.
  • Вывучаем багацце гаворак Магілёўшчыны Падчас трэцяй экспедыцыі ў рамках сумеснага з А1 праекта «Мова» наш мовазнаўчы дэсант высадзіўся ў Магілёўскай вобласці. Тут мы працягнулі вывучэнне паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, распачатае падарожжам па Віцебшчыне. Прычым акцэнт зноў рабіўся на словах, якія характэрны толькі для абранай мясцовасці — усходу Беларусі.
  • Вывучаем багацце гаворак Усходняга Палесся «Нарэшце Палессе», — падумаў каторы з вас, убачыўшы загаловак. Так, яно самае — балоцісты край чобатаў і пасталоў, дзе буслы будуюць сабе кубло, а шалёнага сабаку прынята называць кручаным. І ўсё гэта на ўзбярэжжах Прыпяці і яе прытокаў, што па вясне разліваюцца і чыняць нямала шкоды палешукам. Сёння ў рамках сумеснага з А1 праекта «Мова» расказваем пра нашу экспедыцыю ва Усходняе Палессе, матэрыял адкуль падаём у новым фармаце — з падзелам мясцовых слоў на агульнапрынятыя літаратурныя і тыя, што захавалі свой лакальны характар.
  • Вывучаем багацце гаворак Заходняга Палесся Падчас пятай экспедыцыі ў рамках сумеснага з А1 праекта «Мова» мы накіраваліся на паўднёвы захад краіны, дзе працягнулі знаёмства з гаворкамі беларускага Палесся. Маючы вострае жаданне скарыстаць цёплы кастрычнік напоўніцу, гэтым разам завіталі ажно да чатырох бабуль — зусім розных, але тым і цікавых. Такім чынам, ніжэй — другая частка нашай палескай хронікі, з вынікамі паездкі на Брэстчыну.
  • Вывучаем багацце гаворак Гродзеншчыны Сярод шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі не ахопленым намі заставаўся толькі адзін, на захадзе краіны. Таму кірунак шостай экспедыцыі ў рамках сумеснага з А1 праекта «Мова» быў прадвызначаны — Гродзенская вобласць, з яе такім прыгожым і розным Нёманам і распаўсюджанымі тут гродзенска-баранавіцкімі гаворкамі.
Над цыклам артыкулаў працавалі:

Аўтар: Вадзім Шклярык

Фота: Улад Барысевіч, Аляксандр Ружачка

Відэа: Аляксей Носаў, Аляксей Марозаў

Ілюстрацыі: Кірыл Стаселька

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
  • Настройка cookies
© 2001—2019 Onliner.by