Onliner
  • Главная страница
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
  • Каталог
  • Новости
  • Автобарахолка
  • Дома и квартиры
  • Услуги
  • Барахолка
  • Форум
Onliner
Библиотека Onliner

Onliner па-беларуску

Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onliner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас ёсць магчымасць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы перакладаем з рускай мовы некалькi найцікавейшых тэкстаў і змяшчаем іх на гэтай старонцы.  Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы

  • Не есці салодкага дзеля прыгажосці ці для прыгажосці? Шпаргалкі па беларускай мове Апошнім часам у нашай моўнай рубрыцы разглядаліся пераважна спалучэнні з тым ці іншым прыназоўнікам. Для лёгкага ўспрымання мы прапанавалі агульную формулу канструкцыі, прыклад і параўнанне з рускай мовай. Сённяшні выпуск працягвае і адначасова завяршае гэты тэматычны блок. Не выпадкова мы вырашылі трохі змяніць ракурс падачы матэрыялу.
  • Пазнайце беларускія гарады па старых фотаздымках Як у мінулым выглядалі нашы гарады, вёскі і мястэчкі, дапамагаюць зразумець не толькі мемуары пісьменнікаў і дыпламатаў, але і старыя чорна-белыя фотакарткі. Калі паглядзець на іх, разумееш, як неверагодна змяніліся нашы населеныя пункты. Паспрабуйце адгадаць, які з тых ці іншых нашых гарадоў адлюстраваны на старых фотаздымках.
  • Цыкл «Поры года». Восеньскі фотарэпартаж, не сапсаваны людзьмі Улетку тут весяліліся бледна-ружовыя купальшчыкі, цяпер іх ужо няма. Слабакі... А мы ўпарта працягваем праект «Поры года» — абралі цудоўнае, даволі дзікае месца і фатаграфуем яго ў розныя сезоны. Глядзіце прагнымі вачыма, запасайцеся прыгажосцю на будучыню.
  • Самая дарагая кніга ў свеце. Як Біл Гейтс патраціў $56 мільёнаў на рэдкі рукапіс Якую кнігу Біл Гейтс мог бы зрабіць самай дарагой у свеце? Можа, «Біблію»? Не, неяк гэта не вяжацца з асобай заснавальніка Microsoft. А вось адзіны захаваны манускрыпт, уласнаручна напісаны Леанарда да Вінчы, ужо іншая справа. Навошта ж Гейтсу спатрэбілася самая дарагая ў свеце кніга? Што ў ёй напісана і чым яна каштоўная?
  • Наш журналіст на месяц стаў сыраедам: як змяніўся арганізм і на колькі ўдалося пахудзець? Фразай «Я вегетарыянец» ужо нікога не здзівіш, такія знаёмыя і знаёмыя знаёмых ёсць у кожнага. «Я сыраед» гучыць куды больш загадкава і інтрыгоўна (сцеражыцеся пытанняў пра сыр). І самае галоўнае, што ў Мінску яны ёсць і іх становіцца ўсё больш. Гэтыя людзі ядуць выключна раслінную ежу, прычым толькі без тэрмічнай апрацоўкі.
  • Страшэнны ці страшнейшы? Ступені параўнання прыметнікаў і 5 тыповых памылак Працягваем нашу моўную рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Чарговы выпуск прысвечаны ступеням параўнання прыметнікаў. Як іх беспамылкова ўтвараць, што трэба помніць, каб не заблытацца ў падобных формах, — пра гэта і не толькі чытайце ў нашых шпаргалках.
  • «Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час жыццё парафіі адновіцца». Што адбываецца ў Чырвоным касцёле Амаль два тыдні таму мы расказвалі пра пажар, які адбыўся ў Чырвоным касцёле. Здарэнне і яго наступствы не засталіся незаўважанымі, па горадзе пайшлі рознага кшталту гутаркі. Сёння курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вырашыла расставіць кропкі над «і» і распавесці, што зараз адбываецца. Прыводзім афіцыйнае паведамленне курыі.
  • Вучоны або шарлатан? Брытанец выпадкова стварыў у прабірцы «жыццё з электрычнасці» Вы наўрад ці чулі пра вучонага Эндру Кроса. У падручніках пра яго нічога не пішуць, у школах-універсітэтах не вывучаюць. Аднак у свой час (у першай палове XIX стагоддзя) пра яго казалі ўсе, хто хоць трохі цікавіўся навукай. А ёй тады цікавіліся ўсе, бо навука здавалася новым відам магіі. Таму мала хто сумняваўся, калі папаўзлі чуткі аб тым, што Эндру Крос зрабіў дагэтуль немагчымае — стварыў штучнае жыццё ў прабірцы.
  • Топ-10 лепшых фільмаў кастрычніка У кінатэатры ў кастрычніку завязуць дзве патэнцыйна цікавыя стужкі. З 6 кастрычніка пачнуць паказваць «Сэрца пармы» — гістарычную драму аб заваяванні Пярмі Масковіяй у XV стагоддзі. З 13 кастрычніка — старамодны вестэрн «Памерці за долар» з Уілемам Дэфо ды Крыстафам Вальцам у галоўных ролях.
  • Якія серыялы паглядзець у кастрычніку Сярэдзіна восені абяцае быць гарачай на серыяльныя прэм'еры. На фоне «Уладара пярсцёнкаў» і «Дома Драконаў» стрымінгавыя сэрвісы яшчэ больш пашыраюць спіс патэнцыйна цікавых прэм'ер. Тут і рэмэйк «Інтэрв'ю з вампірам», і чарговыя «Зорныя войны», і некалькі гучных кніжных экранізацый.
  • Тэст. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую Часам мы не ведаем слоў, якія не ўваходзілі ў слоўнікавы запас старэйшага пакалення і не трапляліся ў школьнай праграме. Але ж з многімі дапамагае літаратура і музыка. Мы ізноў падрыхтавалі для вас дзясятак слоў, якія не так ужо і проста перакласці. Гатовыя да новага выпрабавання?
  • «Навошта пераплачваць?» Глядзіце, якія цікавыя рэчы беларусы знаходзяць у сэкандах і на барахолках Да ўжываных рэчаў можна ставіцца па-рознаму: хтосьці лічыць такія пакупкі «ніжэйшымі за сваю годнасць», а камусьці ў радасць пакапацца на барахолцы або ў развалах сэканда. Антон і Аляксандра сышліся на тым, што абодва любяць вінтажны стыль і незвычайныя рэтраштучкі.
  • Прывучыць да парадку ці к парадку? Тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «да» — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта яго ўжываць. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • Як раней называліся беларускія гарады і мястэчкі — тэст Нядаўна мы публікавалі тэсты пра беларускіх пісьменнікаў і заданні на веданне беларускай мовы, а сёння паглыбімся ў гісторыю і тапаніміку. Заданне простае: паспрабуйце адгадаць, як у далёкім — і не вельмі — мінулым называліся нашы гарады і старадаўнія мястэчкі. Ну што? Пачынаем!
  • Касцёлы ў Гервятах і Відзах — які вышэйшы? Змералі самі Касцёлы ў Відзах і Гервятах называюць самымі высокімі ў Беларусі. Іх стройныя шпілі з крыжамі пранізваюць нябёсы. Якой яны вышыні? Звесткі ў крыніцах адрозніваюцца, храмы вядуць завочную барацьбу за першынство, пішуць калегі. Журналісты Onlíner вырашылі расставіць кропкі над «i», дасталі лазерныя дальнамеры і з’ездзілі вымералі. Заадно зірнулі на наваколле з вышыні.
  • Закінутая траса ў Мінску, пра якую вы маглі не ведаць. Загадка помніка загінуламу гоншчыку Участак Н-9031 злучае мікрараён Уручча і «Новую Баравую». Тысячы аўтамабілістаў праязджаюць тут кожны дзень. І далёка не ўсе з іх зважаюць на сціплы помнік, схаваны ад вачэй галінамі соснаў. Даволі дзіўная канструкцыя з бетону ў форме дзвюх палос нагадвае сляды ад шын, пакінутых на асфальце. Заканчваюцца яны пакатым пад’ёмам уверх — нібыта адсылкай да хрысціянскага ўяўлення аб адыходзе на нябёсы.
  • У Беларусі запусцілі марафон агучвання твораў Янкі Купалы. Распавядаем, для чаго гэта неабходна У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння паэта Янкі Купалы ініцыятыва say.by запусціла цікавы праект. Усім ахвотным прапануецца з дапамогай спецыяльнага сайта запісаць сваім голасам любы твор паэта. Як растлумачылі стваральнікі ініцыятывы, такім чынам яны спрабуюць сабраць моўную базу, каб у будучыні тэхналогіі маглі працаваць з карыстальнікам па-беларуску.
  • Вучоны ці садыст? Як псіхолаг шукаў любоў праз бесчалавечныя эксперыменты Паміж дабром і злом часам вельмі тонкая грань. Мы можам быць удзячныя многім вучоным за тое, што яны зрабілі для чалавецтва. Аднак сёння метады, з дапамогай якіх яны здзейснілі свае адкрыцці, выглядаюць дзіка. Гэта, напрыклад, у поўнай меры датычыць выбітнага амерыканскага псіхолага Гары Харлоў. Хто ён — геній або злыдзень? Адказаць на гэтае пытанне вельмі складана.
  • Адгадайце беларускага пісьменніка па фота У мінулую нядзелю мы з вамі правяралі веданне беларускай мовы — і атрымалася дужа паспяхова. А што наконт роднай літаратуры і яе стваральнікаў? Прапануем вам фотаздымкі беларускіх пісьменнікаў, а вам трэба выбраць, хто адлюстраваны на гэтых выявах.
  • Шпіён з цыянідам. Як бейсбаліст-інтэлектуал паляваў на нацысцкіх вучоных Морыс Берг — унікальны чалавек. Бліскучы бейсбаліст, выбітны інтэлектуал, а яшчэ — шпіён і паляўнічы на нацысцкіх навукоўцаў. Менавіта ён зрабіў усё, каб ядзерная праграма нацыстаў не ўвасобілася ў рэальнасці. Морыс высачыў нямецкага ядзершчыка Вернера Гейзенберга з намерам застрэліць яго падчас лекцыі. Але нешта пайшло не так.
  • Ракі надзеі. Рэпартаж з мяжы, дзе ідзе незвычайны промысел Сёння прабяромся ў даволі дзіўнае месца, куды складана трапіць простаму грамадзянскаму. Яно размешчана акурат на мяжы з Латвіяй, ужо за нашай кантрольна-следавой паласой (КСП) і іншымі небяспечнымі штукамі. Хмары там ходзяць максімальна змрочна, калі разумееце, пра што мы.
  • Жартаваць з каго — шутить над кем. Шпаргалкі і тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «з» («са») — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта ўжываць гэты прыназоўнік. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую. Тэст Мы працягваем серыю тэстаў на веданне беларускай мовы. З мінулым вы справіліся няблага, гатовыя да новага выпрабавання? Падрыхтавалі для вас новы дзясятак слоў, якія не так ужо і проста перакласці!
  • «Уладар пярсцёнкаў» і «Зорныя войны». Што паглядзець у верасні Восень — не менш гарачы для кіношных і серыяльных навінак час, чым лета. Толькі-толькі стартаваў прыквел да «Гульні тронаў», а тут ужо на падыходзе «Уладар пярсцёнкаў». І новы серыял у сусвеце «Зорных войнаў». І шмат чаго яшчэ.
  • Каўпак для Гродна і замак з прывідамі. Вандруем па неверагодных мясцінах, якія натхнялі Караткевіча Уладзімір Караткевіч — галоўны чараўнік нашай літаратуры. Так захапляць чытача гісторыяй, ствараючы ў сваіх творах вобразы сакавітых беларускіх персанажаў, мог толькі ён. Не дзіўна, што многія да беларушчыны — у тым ліку літаратуры — прыйшлі праз ягоную гістарычна-прыгодніцкую прозу. Шмат сказана і напісана пра Караткевіча — ад донжуанскага спіса да ягоных захапленняў рыбалкай ды песень. Гэтым тэкстам мы не збіраемся перапісваць ягоны жыццяпіс.
  • Як Ілан Маск, толькі больш спраўны? Амерыканец будуе звышгукавы самалёт, які можа змяніць свет Многія лічаць Concorde цудам інжынернай думкі і іконай авіяцыі. Аднак гэты, па сутнасці, першы і адзіны звышгукавы пасажырскі самалёт (пра Ту-144 не кажам, улічваючы нязначны перыяд эксплуатацыі) таксама нямала і заслужана крытыкавалі. Гэта было дарагое судна з шэрагам недахопаў, з-за якіх эра звышхуткіх пасажырскіх перавозак у выніку закрылася. Але, магчыма, зусім хутка ўсё зменіцца. Амерыканскі стартап Boom Supersonic гатовы ажыццявіць мары аб звышхуткасных падарожжах.
  • На якую халеру яно мне? І яшчэ 10 спосабаў адмовіцца па-беларуску Гэтым разам наша моўная рубрыка прысвечана словам і выразам, без якіх не абыходзіцца бадай што ніводны дыялог, — гэта рэплікі-адказы са значэннямі згоды, адмовы, сумнення, расчаравання і г. д. Многія з іх не ствараюцца кожны раз пры неабходнасці, а існуюць у гатовым выглядзе і не паддаюцца паслоўнаму перакладу.
  • Ці добра вы ведаеце Беларусь? Тэст Мы працягваем правяраць ваш досвед падарожніка ўнутры краіны. Сёння зноў прапануем фотаздымкі адметных беларускіх мясцін, а вам трэба адгадаць, дзе яны знаходзяцца. Дзяліцеся вынікамі ў сацыяльных сетках!
  • У верасні пройдзе «Агульная дыктоўка», падчас якой можна дапамагчы Лідскаму замку У суботу, 3 верасня, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». Выказаць любоў да роднай мовы і праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Мінску. За кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.
  • Паглядзіце, як нейрасетка праілюстравала вершы беларускіх аўтараў Нядаўна з дапамогай нейрасеткі Midjourney мы спрабавалі праілюстраваць загалоўкі Onlíner. А гэтым разам вырашылі паглядзець, што намалюе штучны інтэлект пасля ўводу радкоў са знакамітых вершаў беларускіх паэтаў. Глядзім, што атрымалася.
  • Код карычневы! Як у пагоні за прыгожай фарбай еўрапейцы знішчылі муміі Мы ўжо распавядалі пра незвычайныя фарбы. Напрыклад, пра «зялёны Шэеле», які атруціў ледзь ці не ўсю Еўропу. Але папулярны быў не толькі зялёны, без карычневага таксама рэдка якая карціна абыходзілася. Аж да сярэдзіны XX стагоддзя ў продажы можна было знайсці фарбу «Мумія карычневы». Не кожны мастак ведаў, што насамрэч піша свае карціны астанкамі памерлых людзей. Тым не менш усё так і было, пакуль свет не сутыкнуўся з вострым недахопам мумій.
  • Шэнген за тры дні — рэальна? Што адбываецца ў візавых цэнтрах Турыстычны сезон набліжаецца да свайго завяршэння, але попыт на атрыманне віз у еўрапейскія краіны застаецца высокім. За два гады пандэміі ў многіх скончыліся тэрміны шэнгенаў, а з улікам таго, што цяпер для турыстаў адкрыта не так шмат пасольстваў і візавых цэнтраў, чаканне часам зацягваецца надоўга. Мы паглядзелі, якія вольныя даты ёсць зараз, вывучылі форум і дзелімся паведамленнямі чытачоў пра сітуацыю з чэргамі, тэрмінамі вяртання пашпартоў і выдачы віз, а таксама лайфхакамі.
  • Аўтаматы з талонамі, бейсболка BMX і велатрэк ва Уруччы. Памятаеце такі Мінск? Працягваем збіраць старыя фота Мінска з вашых альбомаў. Вось тут можна паглядзець усе выпускі праекта. На гэты раз мы падабралі карткі з 80-х і пачатку 90-х. Тут таксафоны, джынсы, прычоска ў стылі Юры Шатунова і не толькі. Настальгію гарантуем. Дарэчы, будзе яшчэ адна падборка тых самых гадоў, паспейце даслаць свае фатаграфіі.
  • Грандыёзны правал ці аглушальны поспех? Паглядзелі доўгачаканы серыял Netflix «Пясочны чалавек» «Пясочны чалавек» — першы з бранябойнай тройкі серыялаў гэтага года. Зусім хутка пасля яго будуць «Дом драконаў» і «Уладар пярсцёнкаў», але праект па матывах коміксаў Ніла Геймана — першы і не менш чаканы. Кажуць, на здымкі гэтага маштабнага відовішча патрацілі не менш за 150 мільёнаў долараў. Мы паглядзелі ўсе серыі «Пясочнага чалавека» і атрымалі дваякія ўражанні.
  • Пайсці ў грыбы ці па грыбы? Тэст Працягваем нашу рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сённяшні выпуск прысвечаны прыназоўніку «па» — у даступнай форме мы раскажам пра выпадкі, калі варта ўжываць гэты прыназоўнік, а таксама вы даведаецеся, калі лепш яго пазбягаць. Захоўвайце ілюстрацыі і карыстайцеся нашымі шпаргалкамі.
  • Забойца ўсіх? Агляд смартфона Honor Magic4 Pro У лінейку смартфонаў Magic у Honor уваходзяць эксперыментальныя апараты. Іх можна назваць па-сапраўднаму флагманскімі і найбольш высокатэхналагічнымі ў партфоліа вытворцы. У гэтых апаратах Honor паказвае, на што кампанія здольная. Там прымяняецца перадавое «жалеза» і сучасныя рашэнні. На жаль, за межы Кітая мадэлі лінейкі Magic выбіраюцца не часта.
  • «Гульня тронаў», Сталонэ і Драпежнік. Топ фільмаў і серыялаў жніўня Жнівень абяцае быць багатым на кіношныя навінкі. На гэты раз мы адабралі пяць топавых фільмаў і столькі ж чаканых серыялаў. На жаль, у кінатэатрах нічога свежага і цікавага сёння не знайсці, таму для прагляду навінак можна не выходзіць з хаты — усё будзе даступна ў інтэрнэце. Цікава, што ледзь не палова знакавых прэм'ер запланавана на адзін дзень — 5 жніўня.
  • Паглядзелі самы дарагі фільм Netflix — «Шэры чалавек» за $200 мільёнаў Стрымінгавы сэрвіс нарэшце выпусціў свой вельмі амбіцыйны праект. На сённяшні дзень «Шэры чалавек» — самы дарагі фільм Netflix. Блокбастар павінен дапамагчы прыцягнуць новых і вярнуць старых падпісчыкаў. Справы ў кампаніі ў апошні час ідуць не вельмі, так што дапамога супердарагога баевіка неабходная як паветра. Зрэшты, ёсць сумненні, што «Шэры чалавек» рэальна зменіць становішча. Рызыка была вялікая, і, здаецца, яна не апраўдалася.
  • Зарадка на 100 Вт, падстаўка і док-станцыя для ноўтбука. Паглядзелі на аксесуары Ugreen Ugreen — такая ж вядомая кампанія з Паднябеснай, што і Baseus. Абедзве яны вырабляюць велізарнае мноства цікавых і якасных аксесуараў на любы выпадак і дэвайс. Толькі пра Baseus у нас ведаюць добра, а Ugreen пакуль не такая папулярная. Нам прапанавалі патэсціраваць некалькі прылад кампаніі, якія могуць спатрэбіцца для арганізацыі хатняга ці працоўнага офіса.
  • Беларус зняў забыты ўклад праз 23 гады. Што стала са зберажэннямі? У далёкім 1999 годзе Дзмітрый звольніўся з працы, зняў грошы з укладу і з’ехаў з Беларусі. У 2022-м ён ненадоўга вярнуўся ў краіну і даведаўся, што ўсе гэтыя гады на ягоным укладзе заставаліся грошы. Чытач падзяліўся выпіскай па рахунку, а мы паглядзелі, што адбылося з грашыма за два дзесяцігоддзі захоўвання ў банку (спойлер: нічога добрага).
  • Высахнуць на шчэпку, ці Чаго яшчэ чакаць ад прыназоўніка «на». Тэст Гэта працяг, другі сезон шпаргалак для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Цяпер мэта праекта — пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Бо каб удасканальваць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».
  • Дзіцячы дом. Пранізлівая чорна-белая здымка з 80-х «Побач з дзіцячым домам стаяла тэлефонная будка, і дзеці хадзілі да яе званіць дадому. Гэта было як званок у іншы свет», — распавядае Вадзім Качан. У канцы 1980-х беларускі фатограф паглыбіўся ў няпростую тэму: жыццё закрытых дзіцячых устаноў. Што здымаў? Партрэты з пранізлівым поглядам, урокі, гульні ў калідорах, пары аднолькавых гумавых ботаў, якія сохнуць на батарэях пасля прагулкі, савецкі тэлевізар. Амаль праз 35 гадоў змахваем пыл з чорна-белых фатаграфій.
  • Выкапаныя долары, памытая «сотка» і найбуйнейшая купюра ў еўра — правяраем заначку ў банку Забарона на разлікі ў валюце не ратуе банкноты ад пашкоджання. Яны сціраюцца, рвуцца, размалёўваюцца дзецьмі і — самае крыўднае — пакрываюцца нейкай цвіллю. Мы сабралі тры гісторыі — адна з іх драматычная, стратная і патрабуе працягу.
  • Адгадайце, якія факты з біяграфіі Купалы сапраўдныя, а што мы прыдумалі Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня, калі нарадзіўся славуты беларускі пясняр Янка Купала. На жыццё пісьменніка выпала нямала цяжкасцей і складаных гістарычных перыядаў, а смерць Купалы дагэтуль тоіць у сабе шмат незразумелага. Нягледзячы ні на што, паэт паклаў сваё жыццё на карысць беларускай культуры і мовы.
  • Дамовіцца на сустрэчу ці дамовіцца аб сустрэчы? Беларускія шпаргалкі вяртаюцца Нашы беларускія шпаргалкі зноў у эфіры! У мінулым годзе серыя выпускаў была прадстаўлена невялікімі тэматычнымі падборкамі лексікі з прыкладамі ўжывання (там можна знайсці словы і выразы для камунікацыі ў краме, кавярні, офісе, транспарце, у падарожжах і г. д.). У другім, так бы мовіць, сезоне праекта фармат трошкі змяняецца — мяркуем, словы ўспомнілі, можна і ўскладніць матэрыял.
  • Колер смерці. Як Еўропа ледзь-ледзь пазбавілася ад «зеляніны Шэеле» Войны і мода — вось і ўсе, па сутнасці, забавы людзей у XIX стагоддзі. Сёння мала што змянілася, але цяперашняя мода хаця б не забівае. Дзвесце гадоў таму Еўропа звар'яцела ад колеру пад назвай «зеляніна Шэеле». Яго выкарыстоўвалі пры афарбоўцы сукенак і сцен, вытворчасці шкарпэтак і шыкоўных шпалер. Доўгія часы мала хто ведаў, што новая фарба літаральна забівае і калечыць людзей. Пазбаўляліся ад «зеляніны Шэеле» больш за стагоддзе.
  • Самы дарагі фільм Netflix і не толькі. Што паглядзець у ліпені У кінатэатрах у ліпені ў асноўным будуць паказваць мультфільмы і хорары. Шмат еўрапейскіх і індыйскіх прэм'ер. Стрымінгавыя сэрвісы падрыхтаваліся нядрэнна. Так, Netflix нарэшце выпусціць свой самы дарагі фільм, на стварэнне якога пайшло больш за $200 мільёнаў. Але пра ўсё па парадку.
  • Ноч, могілкі, дазор. Як буслы ахоўваюць старажытны дуб Кажуць, на могілках у вёсцы Обрава Брэсцкай вобласці даўней стаялі вялізныя шматвяковыя дубы. Такія, што ў дупло заязджала баявая калясніца! Цяпер у асноўным пні, калясніцы няма куды заехаць. А дуб, што застаўся, паміраць адмаўляецца — яго абараняюць буслы. Ніхто ж не асмеліцца пайсці супраць буслоў?.. Наш фатограф правёў суткі сярод крыжоў, назіраючы за жыццём гэтай дзіўнай камуналкі.
  • «Здыму за сімвалічную плату». Колькі каштуюць дачныя адносіны «без абавязацельстваў» Дача — гэта сур’ёзна. Нават калі вы не збіраецеся апрацоўваць бульбяна-цыбульныя плантацыі і майстраваць велізарныя парнікі, загарадныя соткі ўсё роўна запатрабуюць вашых сіл. І часу. Прынамсі, газонная трава будзе мець патрэбу то ў пакосе, то ў паліве, то ў выратаванні ад кратоў. Ды і дом, калі ён пабудаваны не ўчора, перыядычна просіць рамонту. Так што лодарнічаць цэлае лета (і нават міжсезонне) не атрымаецца.
  • Прэч тэлевізары? Тэсціруем тры праектары Xiaomi ад 1500 да 6000 рублёў Сёння на тэсціраванні тры праектары ад Xiaomi — бюджэтны, сярэдняга кошту і топавы лазерны. Што правяралі? Нам было цікава, ці здольны (і калі так, то пры якіх умовах) праектар замяніць тэлевізар у звычайнай гарадской кватэры. На баку такіх прылад ёсць адна, але вельмі важная перавага — магчымасць глядзець кіно на велізарным экране з дыяганаллю, недаступнай сучасным тэлевізарам.
  • У што ператворыцца Lada пасля сыходу Renault? Паўвекавая гісторыя расійскай кампаніі «АўтаВАЗ» хвалепадобная. Калі па савецкіх дарогах паехалі першыя «Жыгулі», гэта былі сучасныя мадэлі, пабудаваныя ў партнёрстве з італьянцамі. Першы самастойны праект ВАЗа — пазадарожнік «Ніва» — стаў паспяховым не толькі на радзіме, але і ў іншых краінах па ўсім свеце. Але бліжэй да 1990-х прадукцыя завода састарэла, і аж да пачатку 2010-х аўтамабілі з ладдзёй на рашотцы радыятара пакідалі жадаць лепшага.
  • Эталонны таксін. Як кропля яду трапіла на пальчатку і забіла прафесара Часам самыя дрэнныя рэчы адбываюцца з-за сапраўднай дробязі. Таксіколаг і прафесар хіміі прэстыжнага Дартмуцкага каледжа Карэн Ветэрхан зрабіла выдатную навуковую кар'еру, але загубіла і яе, і сябе ўсяго кропляй аднаго з самых таксічных рэчываў на планеце. Карэн бачыла, як кропля ўпала на яе руку, але не надала гэтаму значэння, бо была ў пальчатках. Гэта каштавала жыцця вялікаму хіміку і прывяло да кардынальнага перагляду сродкаў бяспекі ў хімічных лабараторыях па ўсім свеце.
  • Фіксуем, як мяняецца свет без нас. Фотапраект «Поры года» Мы абралі цудоўнае месца і маем намер назіраць за ім у розныя сезоны, як бы ні палаў свет навокал. Прапануем усім далучыцца да гэтага дзэну — той, хто бачыць такую прыгажосць, тэхнічна няздольны рабіць гадасці, хлусіць і верыць хлусні, разбураць... Проста не дазваляе сукупнасць хімічных рэакцый, якія ўзнікаюць у арганізме. Сёння вяртаемся ў Нацпарк «Нарачанскі» і глядзім, што там змянілася з мінулага разу.
  • «Труну везлі па лёдзе на саначках». Знайшлі ў Беларусі могілкі на востраве, куды сотні людзей дабіраюцца на лодках Вёска Перавоз знаходзіцца на поўначы Беларусі, у Расонскім раёне. Што навокал? Лясы — часта ліставыя, азёры — быццам нанізаныя на адзін ланцужок і шырокі заказнік Сіньша, які расцягнуўся на дзясяткі кіламетраў уздоўж мяжы з Расіяй. Глуш. Недалёка ад Перавоза, на востраве, утвораным возерам Дрысы і рэчкай Вушча, — высокі курган з гарадзішчам XII стагоддзя.
  • Дачы, ікра і нават атракцыёны. Не паверыце, але так задоўга да нас адпачывалі жыхары Мінска А ў нас добрая навіна! Пасля перапынку зноў вяртаецца падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра разнастайныя цікавосткі з беларускай гісторыі і культуры. Гэтым разам пагаворым аб тым, як у мінулым адпачывалі жыхары Мінска, куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
  • Гісторыя забыцця. Што стала з гастрольным бусам «Песняроў» Хто не ведае песень «Касiў Ясь канюшыну» ці «Белавежская пушча»? Ва Уладзіміра Мулявіна, лідара легендарных «Песняроў», было мноства ўзнагарод, яго калектыў удзельнічаў у міжнародных конкурсах, ездзіў у нябачаныя для СССР замежныя туры. Але слава класічнага складу гурта абарвалася ў 2002 годзе, калі Мулявін на сваім аўтамабілі патрапіў у аварыю. Уладзімір Георгіевіч атрымаў пералом пазваночніка, яго перавезлі на лячэнне ў Маскву, аднак уратаваць не змаглі.
  • Шпалеры з плёнкі з бурбалкамі. Што мы выкарыстоўваем не па прызначэнні Часам вынаходнікі са скуры лезуць, прыдумляючы, па іх меркаванні, геніяльныя прылады для вырашэння бытавых задач. Потым аказваецца, што вынаходства нікому не патрэбна. Але бывае, што праз пэўны час яго пачынаюць ужываць у зусім нечаканай вобласці. Упаковачную плёнку з бурбалкамі, напрыклад, стваралі як інавацыйныя шпалеры, а пластылін павінен быў чысціць сцены ад сажы.
  • Топ-10 лепшых серыялаў чэрвеня У нашых падборках серыялаў мы звычайна расказваем пра новыя праекты. Аднак часта немагчыма абысці ўвагай рэліз доўгачаканых новых сезонаў ужо вядомых шоу. Так, у чэрвені выйдзе трэці сезон «Пацаноў» (з 3 чэрвеня) і чацвёрты сезон «Свету Дзікага Захаду» (з 26 чэрвеня). У цэлым пачатак лета чакаецца багатым на патэнцыйна талковыя серыялы. Ёсць нават карэйская прэм'ера з рэверансам у бок «Гульні ў кальмара».
  • «Атрымліваю $500 проста так». Гісторыі беларусаў, якія ходзяць на працу і нічога не робяць Мы ўжо пісалі пра захопленых працаголікаў, гатовых адмовіць сабе ў выхадных і адпачынках. Зараз раскажам пра тых, хто працуе мала — ад сілы гадзіну ці дзве ў дзень. Як так атрымліваецца, што людзям не хапае абавязкаў для паўнацэннага працоўнага дня? Ці заўважае іх гультайства начальства? Чым сябе на працы даводзіцца забаўляць? На ўмовах ананімнасці беларусы адказалі на нашы пытанні.
  • «Зорныя войны» вярнуліся. Глядзім серыял «Обі-Ван Кенобі» «Дысней» выпусціла першыя дзве серыі свайго міні-серыяла «Обі-Ван Кенобі». Кінагігант працягвае актыўна эксплуатаваць сетынг легендарнай трылогіі. Раней у тэлефармаце гаворка ішла толькі пра спінофы, якія вельмі аддалена датычацца гісторыі сям'і Скайуокераў. У адрозненне ад папярэднікаў, «Обі-Ван Кенобі» з'яўляецца часткай гэтай гісторыі, злучальным звяном паміж трылогіяй прыквелаў і арыгінальных фільмаў Джорджа Лукаса.
  • Назад
Над циклом статей работали:

Тэкст і фота: Onliner

Пераклад: Вiкторыя Голубева

  • О компании
  • Реклама
  • Размещение в каталоге
  • Вакансии
  • Манифест
  • Пользовательское соглашение
  • Публичные договоры
  • Поддержка пользователей
  • Настройка cookies
© 2001—2019 Onliner.by