Што адкажа далёкі ад мовазнаўства чалавек, калі спытаць у яго пра беларускія гаворкі? Напэўна, падзеліцца сваім разуменнем усюдыіснай цяпер трасянкі і ўспомніць пра палескіх старажылаў, якія гавораць на малазразумелай сумесі беларускай і ўкраінскай моў. Насамрэч усё куды больш складана і адначасова цікава, дастаткова толькі капнуць глыбей.